Птушкі вакол нас паўсюль. І жывыя, і ў выглядзе выяў, якія ўпрыгожваюць наша ці іншаземнае жыццё.
Да "сваіх" прызвычайваешся і часам не заўважаеш, але пад час падарожжаў "чужыя" прыцягваюць увагу ў любым выглядзе.
Папярэдніе мае назіранні на гэтую тэму былі тут: Птушыныя матывы ў Чэхіі
А ў гэты раз я ляцеў з Варшавы праз Капенгаген, каб потым на цягніку праз самы доўгі мост (?) у Еўропе трапіць у шведзкі Кальмар, а адтуль - на міжнародны семінар, прысвечаны поплаўнаму луню ў Еўропе, які адбываўся на востраве Эланд - у сезон хіба самае лепшае месца для назіранняў птушак у Швецыі.
Але цяпер была зіма і асаблівых надзей на цікавыя сустрэчы не было. І дарма.
Прыгоды - ці сустрэчы? - з птушкамі пачаліся ўжо зранку ў Варшаўскім аэрапарту. Чакаючы сябра, з якімпавінны былі ляцець разамна семінар, я дастаў хлеб і кабаноскі (тонкая сухая польская каўбаса) каб перакусіць замест сняданку. І раптам адчуў , як валасы на галаве шавеляцца ад нечаканага ветрыку.
Гэта шэрая варона ўнутры тэрмінала адлётаў прыляцела і села ў 1,5 м ад мяне і зацікаўлена вывучала маё меню:
Я кінуў ёй кавалачак кабаноса, а потым і хлеба. Але кабаноску яна падняла і праглынула, а на хлеб увагі не звярнула.
Калі ж птушка ўбачыла, што я даеў тое, што яе цікавіла, яна пачала без перапалоху пералятаць у розныя месцы тэрмінала. Не было падобна на тое, што яна ў шоку і толькі і думае - як выбрацца на волю?
Калі ж мы прыляцелі ў аэрапорт Капенгагена, у троху больш адкрытым месцы ад'езду цягнікоў "нас" чакалі мясцовыя сарокі. Яны хутка падабралі нешта накшталт вялікіх жукоў і адляцелі ўверх, "у прыроду".
Далей нас чакаў амаль чатырохгадзінны пераезд праз поўдзень Швецыі. І павёз нас туды цягнік з выявай сокала-падарожніка на кожным вагоне!
На ўзбярэжжы Балтыкі было поўна кавак, убачылі мы лебедзяў і вялікіх бакланаў. Але параўнальна хутка сцямнела і нашы сустрэчы з птушкамі мы працягнулі ўжо ў вечаровым Кальмары - гэта была вокладка вельмі цікавага фотаальбому:
і птушыныя матывы ў адной з вітрын мясцовай крамы:
Ну а раніцай каля замку нас чакалі лебедзь-шыпун:
Групка вялікіх савукоў, якія паляцелі на мора
а на моры- гогалі:
У парку пад замкам да нас кінуліся качкі-крыжанкі. Але мы яўна не былі гатовыя да гэтага і хутка яны адступілі, зразумеўшы, што мы з пустымі рукамі:
А далей нас чакаў любімы Эланд - я быў на гэтым востраве двойчы і маю толькі прыемныя ўспаміны ад яго авіфауны. Але ўзімку я там яшчэ не быў.
І вось знаёмыя краявіды: пашы і палеткі, падзеленыя агароджамі з лаймстоуна = рэштак безхрыбетных, якія некалі пасля смерці адкладваліся ў мясцовым цёплым моры праз мільёны гадоў і ўтварылі сам востраў.
Мясцовы помнік прыроды Сусветнага значэння = Сусветная спадчына ЮНЭСКА называецца Alvar - спецыфічная расліннасць на плоскім і амаль без глебы падвышэнні з лаймстоуну. Ну і яшчэ дзякуючы гэтым падзелам зямлі з дапамогай сценак з каменняў, якія (большасць) маюць тысячы гадоў і не згнілі ў адрозненне ад драўляных у іншых месцах, дзе нашы продкі неяк дзялілі палеткі на свае і чужыя ды дзялілі свае надзелы каб зручней было пасвіць быдла, гэта ўсё можна даследаваць.
Паўсюль стаяла шмат вады і не верылася ў словы сябра, што яшчэ летам - і папярэднім таксама - на востраве была засуха і пачалі думаць пра тое, каб перакрыць асушальныя каналы і канавы на палях, якія выводзілі каштоўную воду проста ў Балтыку.
Па прыездзе і размяшчэнні ў былым будынку плебаніі недалёка ад касцёла і могілак у адной з вёсак, мы вырашылі да пачатку сэмінара схадзіць у бок мора і пагялдзець на мясцовых птушак.
Атрымаўся нечаканы пачатак - прста на нас выляцеў чырвоны каршун! Мой фоцік доўга рэагаваў на яго, але потым атрымалася ўбачыць, як драпежнік "нырнуў" за нейкай невялікай птушачкай:
У невялікіх дамкоў і вакол іх трымаліся такія ж, як і ў нас вераб'і, сарокі, сінічкі.
Толькі чорных драздоў было шмат - усе яны нізка пераляталі з месца на месца і шукалі смачнае ў апалай лістоце:
На адкрытым поле з азімымі і вялікай калужынай сядзела некалькі клікуноў - таксама вельмі падобна, як і ў нас.
Але вось упрыгожванні дамкоў былі незвычайнымі і радавалі не менш, чым сапраўдныя птушкі. Тым больш выкананыя вельмі добра і пазнавальна:
Пасля цікавых размоваў на сэмінары, мы ізноў вярнуліся ў Кальмар. І тут знайшлося на што паглядзець (гл. кнігу вышэй) у мясцовай кніжнай краме- вось выбар выданняў (плюс знізу ляжаў прыгожы сінічнік) узровень ілюстрацый птушак!
Кралька:
барадатая кугакаўка:
А гэта ўжо прыклад выбару паштовак з малюнкамі акварэллю, як падкрэсліла нам прадавачка - "мясцовага мастака з Эланда!":
Вярталіся мы ў аэрапорт Капенгагена на аўто з новым нямецкім сябрам і гэта дазволіла па дарозе ўбачыць і тысячы гусей на палях, і сотні лебедзяў каля калужын, і дзесяткі чырвоных каршуноў, якія шукалі сняданак каля дарог.
Часу рабіць здымкі не было, але гэтыя сустрэчы толькі ўзмоцнілі жаданне ўбачыць не толькі горад Капенгаген, але і яго птушак - да вылета ў Варшаву ў нас заставалася яшчэ палова дня.
І птушкі не падвялі!
Былі чайкі-рыбачкі на помніку заснавальніку Капенгагена і розных будынках:
чайкі-клыгуны на слупах і над каналамі:
і бронзавыя чаплі з сапраўднымі шызымі галубамі:
Касматаногія Крумкачы ў рост чалавека:
і каланіяльныя шпакоўні ў мясцовым стылі:
Ну і тое, што не чакаеш убачыць у самым цэнтры такога гораду - гнёзды вялікіх галубоў на невысокіх дрэвах:
Саміх галубоў (ужо) не было. Але ўпэўнены - яны вернуцца туды. І мы яшчэ сустрэнемся і з імі, і з іншымі птушкамі ў іншых падарожжах.
Да новых сустрэч!
Птушкі ў падарожжы: Варшава - Капенгаген - Кальмар і Эланд
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
аев (госць) - 22.12.2017 - 18:16
цікава, мла літар, шмат…
цікава, мла літар, шмат малюнкаў! Бронзавыя -здаецца- буслы?! А шпакоўні - судзячы па памерах летка-сінічнікі?!
Harrier - 22.12.2017 - 20:12
In reply to цікава, мла літар, шмат… by аев (госць)
Можа і так. Але тады сэнсу ў…
Можа і так. Але тады сэнсу ў калоніі сінічнікаў няма(
А птушкі на фантане вельмі нагадвалі мне вялікіх белых чапляў. Нават не ведаю, чаму.