Шэрыя вароны: інавацыя ці памылка?

Мы ўжо вярталіся з ранішняй прагулкі дахаты і сыйшлі з пліткі, якая ідзе стужкай не вельмі далёка ад вады на набярэжнай, як ззаду я пачуў знаёмы глухі гук, і калі абярнуўся - не меў сумневаў. Варона скінула на плітку бяззубку і ракавіна яе лопнула.

Я ўключыў фоцік і пачаў здымаць што будзе далей.

У прынцыпе, я не здзівіўся, таму што прыкладна ў кіламетры ніжэй па плыні Нёмана я ведаю пару, якая так робіць больш-менш рэгулярна як толькі мае доступ да гэтых рачных малюскаў і я ўжо здымаў іх за гэтым заняткам. Але мяне здзівіла, што гэтаму навучыліся іншыя вароны - раз гэта адбылося не ў тым месцы, што і раней. Аднак вароны добра вядомыя тым, што хутка вучацца адна ад адной і не толькі ўнутры сям'і. Таму нават гэта было б ОК.

Пасля варона падабрала, тое. што засталося і паляцела да партнёркі (думаю, што самец паляцеў са здабычай да самкі, а не наадварот) і там адбылося не вельмі зразумелае для мяне: вароны нічога не пачалі есці, пацёгалі здабычу ў дзюбе і паклалі, нават не схаваўшы, ніжэй у траве. Калі туды прыляцела трэцяя птушка (можа птушанё з мінулага году, а можа і зусім чужая варона), адна з гэтых ваон кінулася і прагнала яе. Потым і пара адляцела.

Я быў заінтрыгаваны - як так? Для чаго трэба было даставаць бяззубку, ляцець з ёй сюды, разбіваць, прапаноўвываць партнёрцы і нават праганяць іншую птушку, а потым кінуць здабычу проста так? 

Таму я падняўся на пагорак і стаў шукаць парэшткі. Але нічога там не знайшоў, сфатаграфаваў зверху асколкі ад ракавіны на плітцы ў месцы падзення і вельмі здзіўлены вярнуўся дахаты.

У хаце я пачаў праглядаць здымкі, але здзіўленне не толькі не зменшылася, а хутчэй наадварот - толькі павялічылася:

птушка

Варона разбіла і спрабавала з'есці' (?) не бяззубку, а нейкую пустую шкляную бутэлечку, яўна з-пад лекаў!

птушкі

Цяпер мне стала зразумела - чаму вароны нічога не з'елі і не схавалі - у гэтым не было неабходнасці.

Але навошта яны бралі гэтую бутэльку і , хутчэй за ўсё спецыяльна, разбівалі? Ці яны ўжо рабілі гэта раней і нешта смачнае атрымлівалася адтуль дастаць? Ці гэта была памылка і хацелі з'есці бяззубку, а "не з'ел" бутэлечку?

На гэтыя пытанні не маю адказаў.

Буду назіраць - цяпер больш уважна - і за гэтай парай.

птушкі

шкло

Гродна, 11-03-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

МАЛАДАЯ ВАРОНА І ЧЫПСЫ

Шэрая варона: хто тут схаваўся?

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

Шэрая варона: - Шчасце - ой, арэх - ёсць!

Шэрая варона з грэцкім арэхам і гракі-цімураўцы

Шэрыя вароны: размачваць можна не толькі хлеб!

Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем

Шэрыя вароны: вучымся і вучым

Як шэрыя вароны здзівілі мяне - у чарговы раз

Гарадзкія вароны )

Шэрая варона і смоўжык