Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лескі-завірушкі: Вымушаная адкрытасць

леска-завірушка

Дакументацыйныя здымкі

Першыя гронкі чорнай бузіны пачарнелі не так даўно - каля тыдня назад. І дзякуючы гэтаму я спачатку ўбачыў, а потым змог растлумачыць сабе незвычайныя паводзіны лесак-завірушак (Sylvia curucca), якія адразу пачалі актыўна есці ягады.

Хаця лескі-завірушкі - даволі звычайныя птушкі ў нашых паселішчах і па-за імі, пачуць іх тараплівую і простую песенку нашмат лягчэй, чым убачыць, тым больш - сфатаграфаваць. А ўсё з-за таго, што не любяць яны сядзець адкрыта, стараюцца трымацца сярод лістоты кустоў ці дрэваў.  А з бузіной атрымалася так, што раз за разам лескі хаця і прыляталі на куст і хаваліся ў ім, але ягады вылазілі есці і сядалі на чорныя гронкі амаль заўсёды адкрыта. І я не адразу зразумеў: чаму так адбывалася і што прымусіла іх змяніць паводзіны?

А потым здагадаўся: спелых ягад пакуль было параўнальна мала, гронкамі яны паспелі толькі на адным кусце і амаль усё спелае знаходзілася вонкі куста з аднаго яго боку - з усходу. Таму, каб нешта спелае з'есці, лескам прыходзілася пастаянна вылазіць на адкрытыя месцы, бо ўнутры яны нічога ядомага яшчэ не маглі знайсці. Яны гучна і незадаволена цыкалі, потым пачыналі шавяліцца галінкі і лісце бузіны і нарэшце паказвалася птушка, у якой не было іншага выбару чым сесці адкрыта і выбраць сабе спелыя ягады. 

Калі б мая здагадка аказалася правільнай, паступова, па меры паспявання ягад па-за вонкавым бокам куста, лескі тэарэтычна ўсё радзей мусялі б 'ламаць' сябе і сядаць на гронках адкрыта. Так і атрымалася - у апошнія дні з таго ж куста я чую ўсё менш цэкання і ўсё радзей бачу менавіта лесак-завірушак - яны выдатна хаваюцца ўнутры куста сярод лісця дзе пэўна і знаходзяць ужо спелыя ягады.

Гродна, 17 - 22.08.2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі