Дакументацыйныя здымкі і відэа
Працяг. Пачатак ТУТ
Хутчэй за ўсё шэрую чаплю (Ardea cinerea) найбольш раздражняла нават не блізкая адлегласць да вялікай белай ((Egretta) Ardea alba), а тое, што апошняя даволі хутка лавіла ў затоцы рыбак, тады як у шэрай гэта так спрытна не атрымлівалася. І тады шэрая раз за разам спрабавала прагнаць белую, але тая чамусьці не ўспрымала гэтыя атакі сур'ёзна і адлятала толькі на тую адлегласць, на якую за ёй ляцела шэрая, ну можа з невялікім 'запасам' = трошкі далей:
Вельмі магчыма, што прычына такой абыякавасці да нападаў шэрай чаплі была нават не ў аднолькавых памерах, а ў тым, што гэта розныя віды. І калі нават невялікія змены ў паводзінах прадстаўнікоў свайго віду варта 'чытаць' і ўспрымаць паважна, то тыя дэманстрацыі без палётаў, якіх для іншай шэрай чаплі магчыма хапіла б каб адляцець з затокі зусім, белая не ўспрымала як пагрозы ў свой бок...
Працяг будзе
Нёман у Гродна, 11-10-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ