Часта так здараецца, што вандроўка не задаецца: то дождж, то халодны вецер ці яшчэ якая трасца, але менавіта ў такія вандроўкі здараюцца тыя сустрэчы, якія ў памяці застаюцца на доўгі гады. Вось так і ў гэты раз, вырашылі мы з Дзімам Шыманчуком завітаць на рыбгас Волма, што ў Чэрвеньскім раёне.
Надвор'е не радавала, ды і мясцовасць была амаль незнаёмая, таму прыйшлося шмат хадзіць, але як вядома ногі шмат каго кормяць. Большасць сажалак былі спушчаны, і былі аддадзены ў гаспадаранне чайкам: чайкам-рыбачкам, шызым чайкам і чайкам-клыгунам. Спакой апошніх часам парушалі дарослыя арланы-белахвосты, якіх было мінімальна 6 птушак. Фонам для гэтай кампаніі былі нестамляльныя крумкачы, якія былі паўсюль з усімі варыяцыямі сваіх крыкаў. Амаль сярэдзіна лістапада, таму кулікоў на гэткіх прыдатных мясцінах не пабачыш, акрамя нешматлікіх самотных кнігавак.
Сажалкі якія яшчэ не спушчаны апанавалі крыжанкі, і як быццам нейкая групіроўка не пускалі нікога да сябе. Усяго іх было каля 2300 асобін, прыкладна з роўным суадносеннем палоў. Мы ведалі з паведамленняў Аляксандра Вінчэўскага, што тут могуць хавацца цікавосткі, але не думалі, што іх атрымаецца так лёгка знайсці.
Перашы патрапіўся нырок-маранка (Clangula hyemalis), гэта была дарослая самка, якую раней напэўна і адзначыў Аляксандр. Яна знаходзілася непадалёку ад папярэчнай дамбы 5-й сажалкі, ў невялічкай затоцы дзе адпачывала. Добра разглядзеўшы яе, мы заснялі цікавае відэа: птушка нырае і праз невялічкі час спужаная выскоквае з вады, напэўна напалоханая памерамі тутэйшых карпаў, а магчыма проста пачуўшы голас небяспекі чаек, што ўзняліся за 200 м ад яе. Пасля гэтага мы яе больш ніколі ў сваім жыцці не бачылі.
Амаль адразу на дальнім баку сажалкі мы заўважылі самку нырка-сіньгі (Melanitta nigra), якая добра індыфікавалася па характэрнай светлай шчацэ. Другую птушку мы заўважылі на суседняй сажалацы, а побач з ёй яшчэ адзін цікавы від - нырка-плёсаўку (Aythya marila), якая адпачывала схаваўшы дзюбу і характэрныя адзнакі для вызначэння ў пёры. Вызначыць яе атрымалася пасля таго, як птушка пасля турбавання пераляцела ў іншае месца: вялікая белая пляма каля дзюбы, і характэрны абрыс дазволілі сцвярджаць, што гэта была самка нырка-плёсаўкі.
Склалася такое ўражанне, што гэтая кампанія рэдкасцяў прыляцела сюды не па-асобку, а разам, а можа гэта проста ўражанне.
Стомленыя і шчаслівыя мы вярталіся ў Менск, а мяне не пакідала думка, што Волма, гэта цудоўная незвычайная мясціна, якая разнастайнасцю біятопаў спрыяе таму, што тут круглы год можна пабачыць шмат цікавага і рэдкага. І пакуль, гэтая мясціна кожны раз радуе мяне новымі відамі ў спісе пабачаных у Беларусі (за сёння дадалося адразу 3 новых віда).
п.с. Мяне таксама не пакідала ўражанне, што на рыбгасе вядзецца сапраўдная вайна, ахвярамі якой з'яўляюцца не толькі шызыя і вялікія белыя чаплі, але і нават чайкі ды крумкачы.
Сліж Яўген.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 13.11.2011 - 00:33
Выдатна і цікава напісана.
Выдатна і цікава напісана. Віншую з такой колькасьцю рэдкасьцяў і добрым настроем!
AV - 13.11.2011 - 21:38
синьгу и морскую чернеть
синьгу и морскую чернеть сегодня не видел, но морянка бесконечно долго крутилась перед носом (вы ее видели на 5м или 4м?). Может вы близко к ней подошли и испугали ее? Снято сблизи, а она осторожная. Орланов насчитал 36, хотя возможно некоторые перелетали между прудами и были учтены дважды, одновременно видел 14. Чибисов было больше 20, воронов за 200, чаек и крякв - тыщи. Из уток кроме крякв и морянки были только свистунки.
Была б какая онлайновая база данных - заносили бы туда, а так действительно столько учетных данных пропадает в дневниках...
Luna - 13.11.2011 - 22:05
In reply to синьгу и морскую чернеть by AV
Морянку видели на 5
Морянку видели на 5 пруду.Думаю,что она испугалась не нас,так как наблюдали мы ее минут 10.В то время как снималось видео,с воды поднялись чайки и кряквы,видимо испугавшиеся пролетавшим хищником,и она вслед за ним "вылетела" из воды..
biot - 13.11.2011 - 23:29
In reply to Морянку видели на 5 by Luna
Да и страничка по Клубу200
Да и страничка по Клубу200 давно обещалась. Уже несколько лет как обещалась. Хотя, обещанных три года, как в поговорке, еще не прошло.
Kiolk - 14.11.2011 - 00:32
In reply to Да и страничка по Клубу200 by biot
Напішы калі ласка калі будзе
Напішы калі ласка калі будзе 3 гады, каб ведаць, да якога тэрміну арыентавацца, каб прымаўка спрацавала.
Harrier - 14.11.2011 - 01:11
In reply to Напішы калі ласка калі будзе by Kiolk
Kiolk, адказ выйшаў не
Kiolk, адказ выйшаў не сьмешны.
Oh-Voegel - 14.11.2011 - 12:48
In reply to Kiolk, адказ выйшаў не by Harrier
Думаю, он и не планировался
Думаю, он и не планировался быть смешным...
aistok - 14.11.2011 - 13:24
In reply to Думаю, он и не планировался by Oh-Voegel
Да, на птушки.орг в этом
Да, на птушки.орг в этом плане было интереснее: и таблица была с фото и регулярно обновлялась... А сейчас наблюдения просто потеряются, если не утвердит комиссия.
hi-astacus - 14.11.2011 - 14:02
In reply to Напішы калі ласка калі будзе by Kiolk
можно этим заняться и
можно этим заняться и кому-нубудь другому, если нет времени у kiolk
Kiolk - 14.11.2011 - 18:48
In reply to можно этим заняться и by hi-astacus
Толькі хацеў напісаць, што
Толькі хацеў напісаць, што калі ёсць жаданне паскорыць гэты працэс, можна дапамагчы.
АВ, магчыма гэта і была 4-я сажалка, а магчыма нават і 3-я, шыльды з нумарамі не каля кожнай ёсць.
hi-astacus - 14.11.2011 - 19:22
In reply to Толькі хацеў напісаць, што by Kiolk
kiolk, я згодзен дапамагчы,
kiolk, я згодзен дапамагчы, давай сустрэнемся и абмяркуем
Kiolk - 14.11.2011 - 23:56
АВ, канешне добра, каб яна
АВ, канешне добра, каб яна была (база дадзеных), і яе, як гучыць у прымаўцы, якраз прыдзецца чакаць 3 гады.
biot - 15.11.2011 - 03:46
In reply to АВ, канешне добра, каб яна by Kiolk
Да не нужно ждать никакую
Да не нужно ждать никакую базу! Нужно по-новому сделать раздел Клуба200 и начинать наполнять его. А когда база появится, просто дать ссылку: здесь можно глянуть данные за такие-то годы.
Kiolk - 15.11.2011 - 08:49
In reply to Да не нужно ждать никакую by biot
Чакаць у іншым плане, каб
Чакаць у іншым плане, каб заносіць туды усе дадзеныя па сустрэчах, асабліва па звычайных відах http://birdwatch.by/news/3933 гэта трошкі іншая база, чым звесткі Клуба 200, таму нічога не забараняе яе чакаць.