Горная чачотка (Carduelis flavirostris)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Мікалай Гулінскі, Юры Лукашэнка

Дата назірання
Месца Назірання

узбочына дарогі і бераг канала ў в.Місевічы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

Пр. 25 птушак пераляталі разам і харчаваліся на ўзбочыне асфальтавай дарогі і па берагу меліяратыўнага канала.

Здымкі большага памеру ТУТ

Трэцяя рэгістрацыя віду для 2014 году і першая для новай зімы.

http://youtu.be/3od7EDca-PY

 

 

Каментары

Дзякуй! Думаю, што яны штогод у нас і зімуюць.

З тундрава-зімовых вераб'іных я найбольш люблю сняжурак - яны больш эфектныя.

Падкажыце каліласка ў каго яшчэ з нашых птушак пры палеце на крыле добра відаць белую дугу?
Учора з машыны назіраў пад Мазыром стайку (каля 20 пт.), але не было магчымасці там стаць.
Птушкі леталі каля дарогі, афарбоўка "чачотачная", але мяне заставілі сумнявацца менавіта белыя палоскі на крылах... 
P.S. птушак бачыў з даволі блізкай адлегласці - яны ляцелі як раз каля машыны. 

Хутчэй за ўсё гэта былі сняжуркі - паглядзіце на мае не вельмі выразныя, аднак з яўным белым на крылах здымкі пад ніх назіраннем. На сонцы яны ўвогуле "свецяцца".