Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зязюліна гісторыя

Дакументацыйныя здымкі

Сёлета мне ізноў пашчасціла знайсці яйкі звычайнай зязюлі (Cuculus canorus), прычым падкінутыя ў гнёзды таго ж віду, што і ў мінулым годзе - балотнай чаротаўкі (Acrocephalus palustris). Пра мінулагодную гісторыю гл. радрабязна тут:

Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі

Аднак сёлета адно з двух гнёздаў з зязюльчынымі яйкамі было кінута гаспадарамі па віне чалавека - невысока над гняздом папрацавала касілка-трыммер і, ў выніку, яно апынулася на кафедры заалогіі Гродзенскага ўніверсітэту...

Наваколле Гродна, аўтар - Сяргей Чарапіца.

Першая фотка зроблена 04.06.2015, другая - 10.06.2015:

яшчэ з  братамі-сёстрамі:

а гэта кінутае птушкамі іншае гняздо з падкінутым яйкам:

Амаль праз тыдзень, 16.06 - канкурэнтаў ужо няма:

яшчэ праз тры дні, 19.06:

 

Каментары