Сокал-Пустальга LIVE-2025: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2025: Brest, Belarus 16-ы сезон :: 16th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6
02-04-2025          
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
           

Нам можна дапамагчы, пералічыўшы любую разумную суму грошай у беларускіх рублях на картку 5326 5800 0280 3291 , або на мабільны нумар +375 445 402691 (А1).

 

 

Comments

Хаця мы не ведаем колькі даклдана яек ужо адклала самка, калі ўсё адбываецца нармальна, то сёння іх павінна быць ужо 4. Але яна чамусьці не наседжвае іх або мы гэтага не бачым.

А ў 19:41 адбылася капуляцыя, а ў 20:14 яшчэ адна!

птушка

птушка

Хутчэй за ўсё самка адклала ІІ яйка 04.04, але мы ніпершае, ні другое не бачым - яны трапілі ў мёртвую зону камеры. Самка іх яшчэ не наседжвае  - хутчэй за ўсё пачне гэта рабіць толькі пасля адкладкі ІІІ, якое можа з'явіцца 06.04 ці на наступны дзень. Так яна забяспечыць траіх першых птушанят перавагай ва ўзросце і першынство ў атрыманні ежы, і, адпаведна, забяпечвае ім больш шанцаў выляцець з гнязда пры недахопе харчавання.

А ў 10:30 яшчэ адна капуляцыя ў нішы!

птушка

птушка

птушка

У 9:57 прыляцеў пусты самец, самка галодная і крычыць, просіць есці, прыпыняючыся час ад часу. Але самец спачатку застаўся ў нішы ў суседнім з ёй праёме і толькі праз 4 хвіліны атрымалася 'выгнаць яго на паляванне', калі падбегла туды.

птушка

птушка

Хутчэй за ўсё было зранку, бо наўрацці самка адклала яго ў абед.

Гэта самец яго трошкі падкаціў з мёртвай зоны камеры туды, дзе перад гэтым 'падкапаў' гнездавую ямку ў 14:27.

птушка

птушка

птушка