Сокал-пустальга LIVE-2026: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2026: Brest, Belarus 17-ы сезон :: 17th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6

05-05-2026

07-05-2026

 

10-05-2026

 

 

12-05-2026

 

 

15-05-2026

 

 

 

Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
         

Наш стрым можна падтрымаць ТУТ і атрымаць значок-пін з сокалам-пустальгой.

1-я гнездавая ніша :: Nest I

Comments

У 17:21-23 самка з 1-га гнязда двойчы коратка адлятала, але абодва разы вярнулася пустая. Потым дастала недалёка ад птушанят заднюю частку палёўкі, троху паела сама і цяпер корміць малых.

Шанец ёсць, але невялікі. Птушаняты будуць расці і патрабаваць усё больш ежы, а адбіраць здабычу ад чужога (ці чужых) самцоў увесь час каб іх нармальна карміць наўрацці атрымаецца. 

Паляваць сама яна можа, але для гэтага трэба адлятаць далёка ад гнязда і на параўнальна працяглы час, за які птушаняты, асабліва калі гэта будзе адбывацца рэгулярна, могуць пераахалодзіцца і загінуць - уласная тэрмарэгуляцыя ў іх усталюецца прыкладна на 10-12 дзень жыцця. У найбольшай небяспецы самыя малодшыя - ім будзе найцяжэй выпрошваць ежу і яны будуць хутчэй пераахалоджвацца ў параўнанні са старэйшымі.

Так ці інакш паглядзім як будзе.

Самка з 1-га гнязда пільна сочыць за наваколлем. У 13:29 з крыкам сарвалася з гнязда і паляцела з нішы, але хутка вярнулася з палёўкай і памалу корміць сваіх птушанят, стараючыся не сасковаць з драўлянай перагародкі, бо там зручней разрываць палёўку, якую яна яўна адбрала ў чужога самца.

птушка

 

Дакладна сказаць цяжка, бо шмат што залежыць ад тэмпературы навокал, памераў зародкаў у яйках і часу, на які яны застаюцца без абагрэву. Звычайна 30-40 хвілін без інкубацыі заўважна на развіццё і наступнае вылупленне не ўздзенічаюць. Але таксама важная частата гэтых перапынкаў.