Не верыцца, але гэта праўда – ў Беларусі з’явіўся новы гняздуючы від птушак – шыладзюбка (Recurvirostra avosetta).
- 30.05.2012 - 23:56 | Harrier
- 29.05.2012 - 01:51 | Harrier
Ці атрымалася выратаваць каліфарнійскіх кондараў (Gymnogyps californianus), самых вялікіх прадстаўнікоў сучасных драпежных птушак? На гэтае пытанне пакуль няма ўпэўненага адказу, аднак нават мінімальна запланаваныя паказчыкі яшчэ не дасягнуты.
- 28.05.2012 - 00:22 | Harrier
Арганізацыя Natural England афіцыйна пацвердзіла, што вялікая белая чапля (Egretta alba) ёсць новым гняздуючым відам для Злучанага каралеўства. Месца гнездавання было знойдзена ў графстве Somerset. Цяпер за ім назіраюць супрацоўнікі і валанцёры з трох арганізацый: Natural England, RSPB і Somerset Ornithological Society.
- 27.05.2012 - 01:09 | Harrier
Актывісты аховы прыроды ў Філіпінах абураны вельмі мяккім прысудам для мясцовага фермера, які забіў і з’еў адну з самых рэдкіх птушак на Зямлі – філіпінскага арла-малпаеда (Pithecophaga jefferyi).
- 22.05.2012 - 01:30 | Harrier
18-20 мая в маленьком городишке Гонёндз (Северо-Восточная Польша) проходил II Слёт Клуба польских птиц (Zlot Klubu Ptaków Polskich). Это неформальное объединение, в которое входят люди с «птичьими» фамилиями. Кроме разнообразных экскурсий, встреч и мастерских, которые вели знаменитые польские кино- и фотоанималисты и орнитологи, в воскресенье была предпринята попытка побить свой же рекорд Гиннеса, установленный в прошлом году.
- 21.05.2012 - 01:23 | Harrier
За адзін толькі дзень (5 мая) бёдуотчары змаглі адзначыць 140 відаў птушак уздоўж шляху праз узбярэжжа Ўэльсу (Вялікабрытанія). Менавіта ў гэты дзень і адбылося яго афіцыйнае адкрыццё. Сярод самых цікавых рэгістрацый – шмат нечаканых рэдкасцяў, такіх як рыжапаяснічная ластаўка (Hirundo daurica), савук-луток (Mergellus albellus) і хрустан (Charadrius morinellus), а таксама віды, якія найлепш прадстаўляюць Уэлс аматарам назіранняў птушак. Гэта тупік (Fratercula arctica), палярная крычка (Sterna paradisea) i клушыца (Pyrrhocorax pyrrhocorax).
- 20.05.2012 - 01:55 | Harrier
Апублікаваная нядаўна ў Нарвегіі кніга кажа пра тое, што птушкі, якія паразітуюць на звычайных рудахвостках у паўночнай Скандынавіі, могуць адносіцца не да звычайнай зязюлі.
- 16.05.2012 - 23:07 | Harrier
Пералётная птушка выклікала пярэпалах у вёсцы на паўднёвым усходзе Турцыі, бо мясцовыя жыхары прынялі яе за ізраільскага шпіёна. Падазрэнні ўзніклі пасля таго, як адзін з сялян знайшоў на полі мёртвую шчурку-пчалаедку (Merops apiaster), на якой было металічнае кальцо са словам "Israel".
- 15.05.2012 - 00:25 | Harrier
Навукоўцы знайшлі групу з 53 клетак у мазгу галубоў, якая адказвае за вызначэнне кірунку на аснове сілы зямных магнітных палёў.
Пытанне як птушкі могуць успрымаць магнітныя палі для выкарыстання іх пад час навігацыі, доўгі час было прадметам дэбатаў. Знойдзеныя т.зв. GPS-нэйроны (ад амерыканскай сістэмы глабальнай навігацыі з дапамогай спадарожнікаў Global Position System = GPS) здаецца, паказваюць, дзе інфармацыя аб магнетычных палях можа ўспрымацца птушкамі. - 14.05.2012 - 14:01 | Harrier
Міжнародная працоўная група па захаванню вяртлявой чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) працягвае работу па вызначэнню міграцыйных шляхоў і месцаў зімоўкі віду з выкарыстаннем геалакатараў. Геалакатары – невялічкія дэвайсы масай усяго 0.6 г. Яны распрацаваныя Швайцарскім арніталагічным інстытутам і дазваляюць вызначаць месцазнаходжанне птушак па працягласці светлавой часткі сутак і часу заходу і ўсходу сонца.
- 01.05.2012 - 10:52 | Harrier
Уже несколько лет я успешно занимаюсь привлечением сокола-дербника (Falco columbarius) в искусственные гнездовья-"вёдра". Оказалось, что этот тип искусственных гнездовий привлекает не только дербников. В 2011 году гнездо-ведро заняли чеглоки (F. subbuteo) и успешно вырастили двух птенцов (см. верхнее фото).
- 29.04.2012 - 00:58 | Harrier
Шчыра віншуем юбіляра. І хаця многія яго сябры і знаёмыя з цяжкасцю павераць, што няўрымсліваму і адкрытаму для ўсіх Сяргею сапраўды можа быць столькі год, гэта праўда.
- 28.04.2012 - 20:58 | Harrier
У наступны аўторак, 1 мая 2012 г. у адным з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі - Тураве (Жыткавічцкі раён Гомельскай вобласці) адбудзецца чарговы фэст, прысвечаны Птушкам і Людзям.
- 27.04.2012 - 00:45 | Harrier
Вельмі радасная падзея адбылася ў Польшчы. Ўпершыню з 1980 г., калі ў гэтай краіне было адзначана апошняе гнездаванне вандроўнага сокала (Falco peregrinus) ўвогуле і таксама на апошняе на дрэве (да рэінтрадукцыі віду, якая пачалася ў 1990 годзе, пасля якой сокалы пачалі гнездаваць штогод, але на пабудовах у гарадах), сёлета пара гэтых прыгожых птушак абрала месцам гнездавання гняздо на сасне!
- 26.04.2012 - 01:12 | Harrier
Як і многія іншыя птушкі, вялікія сініцы (Parus major) – вельмі добрыя бацькі, якія часам могуць ахвяраваць сабой каб адагнаць драпежніка ад свайго гнязда. Аднак новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе Biology Letters , паказала, што птушкі далучаюцца да атак на драпежніка ахвотна толькі тады, калі яны слышаць крыкі трывогі ад птушак, якіх добра ведаюць як сваіх суседзяў.
КАМЕНТАРЫ