Справаздача пра адмысловы турыстычны шлях Galloway Kite Trail у паўднёвай Шатландыі пацвердзіла, што ён прыцягвае ў мясцовую эканоміку мільёны фунтаў сцерлінгаў.
Пасля афіцыйнага адкрыцця “шляху каршуна ў Гэлоўэй” ў 2003 г., яго наведвальнікі патрацілі ў рэгіёне як мінімум 33 мільёны £. Штогод праект падтрымлівае эквівалент 15 працоўных месцаў на поўную стаўку.
Турыстычны шлях, які прадстаўляе з сябе замкнуты ў кола маршрут для самастойнага наведвання без гіда вакол возера Loch Ken у замка Castle Douglas, адной з галоўных атракцый прадстаўляе магчымасць убачыць мясцовых чырвоных каршуноў (M.milvus) на некалькіх створаных для гэтага пляцоўках, а таксама ўдзельнічаць ў іншых турыстычных актыўнасцях.
Чырвоныя каршуны былі паспяхова інтрадукаваныя ў графстве Galloway пасля 130 год адсутнасці. Гэты від драпежных птушак (разам з некаторымі іншымі) пераследаваўся ў Шатландыі да таго моманту, як быў цалкам знішчаны на прыканцы ХІХ ст., аднак цяпер рэінтрадукаваныя птушкі стварылі тут устойлівую і самападтрымліваемую папуляцыю, колькасць якой аценьваецца ў 330-380 птушак.
З пачатку рэінтрадукцыі праект падтрымліваецца фондам Шатландзкая прыродная спадчына Scottish Natural Heritage (SNH).
Крыс Майлз (Chris Miles), менэджэр тэрыторыі з SNH, сказаў: "Рэінтрадукцыя гэтага віду была выдатнай гісторыяй вялікага поспеху. Цяпер самастойная папуляцыя памалу распаўсюджваецца ад нас і на іншыя тэрыторыі. Вельмі прыемна ведаць, што гэты спектакль дзікай прыроды таксама стварае дадатны эканамічны эфект.”
Усе лічбы былі атрыманыя валанцёрамі RSPB Scotland.
Паводле www.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.raptorpolitics.org.uk
На гэтую тэму:
Рэінтрaдyкаваныя птушкі прыносяць мільёны фунтаў прыбылі
Чырвоны каршун апынуўся ў клопатах
Рэкордны год для арлана-белахвоста
Мільёны фунтаў за паказ арланаў
Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ