birdWATCH на гулях!...

    Сёньня з сябрамі Дзімай Харковічам і feather вырашылі праверыць, што зімуе ў ваколіцах Берасьця. Выбралі курс на ГУЛІ - участак Мухаўца побач з вёскай Шчэбрын, ці Щэбрын, як мілагучна пішуць на прыпынках мясцовыя таленты. Але пра гулі мала хто ведаў, таму пасьля мабільнікава "ты дзе?", гучаў адпаведны адказ...

Сьнегу намяло - не паверыце! ))

Мы на Гулях. Мухавец тут мае некалькі палонак, на адной анічога, а вось на суседняй цэлая чарада птушак. Дайсьці да іх, праўда, перашкаджае вялікі кар'ер, які злучаецца з ракой. Абыходзіць яго доўга, а за птушкамі паназіраць хочацца! Таму мы вырашылі зь Дзімай прайсьціся па таямнічаму лёдзе, дзе яшчэ няма аніякіх сьлядоў. Крыху страшнавата ісьці не вядома па чым, але вера ў тое, што ў Госпада на цябе іншыя пляны дазволіла нам пазбавіцца страха. І вось, мы ля прорвы. Адпачываючыя качкі ня вельмі ўзрадаваліся гасьцям, таму ўсе яны (больш за 250 )ўзьнесьліся ў паветра. Апроч, крыжанак, была сярод іх і 1 пара гогаляў.

Вяртаемся адкопваць з сьнегу машыну. Куды едзем далей? Вырашылі завітаць на Кобрынскія ачышчальныя забудовы, каб убачыць гагача. Па дарозе на адной з канаваў побач з Тэльмамі ІІ назіраем за адзінокай шэрай чапляй, якая павольна ўзьнялася з бліжэйшага трысьнягу.

Тэлефаную Белахвосту. Ён бярэ з сабой Паходніка, і мы разам крочым па сугробах Кобрыншчыны ў пошуках новых прыгод.

На першай сажалцы плавалі лебедзі, лыскі і крыжанкі, апошнія адразу ўзьняліся ў паветра (колькасьць прыблізна 280 ). Дзіма адразу ж пачаў прыкормліваць белых птушак. Падчапіўшы аднаго зь іх, акальцаваў. Астатнія лебедзі галоднымі, але спалоханымі вачыма прасілі хлеба і трымаліся наводдаль. Крочым далей, з наступнай сажалкі зьляцела яшчэ адна шэрая чапля. Там жа плавае і доўгачаканы чорнавалёвы гагач. А Дзіма працягвае карміць лебядзей. І вось на наступнай сажалцы яго імкненьне ўзнагароджваецца - ён дастае яшчэ аднаго лебедзя - лебядзіху з-пад Гданьску, заручоную з нашым беларускім лебедзем. Адпаведныя кольцы былі на іх лапах.

Час вяртацца дамоў. Пакалена мокрыя, усе вываленыя ў сьнезе мы вяртаемся да машыны. Кожны па свойму задаволены.

suMMary

Гулі --- Шчэбрын:

Канюх-мышалоў 1

Сініца вялікая 10

Сініца сіняя 7

Шэрая варона 7

Стрынатка звычайная 1

Вялікі стракаты дзяцел 1

Дрозд-піскун 1

Зелянушкі 3

Крумкач 4

Сойка 1

Сарока 1

Крыжанкі 250

Гогаль зв. 2

Шчыгелы чарнагаловыя 10

Дамавы верабей 6

Палявы верабей 10

Дубанос 2

Шэрая чапля 1

Ачышчальныя забудовы Кобрына:

Сойка 3

Канюх-мышалоў 1

Сініца вялікая 1

Сарока 1

Шэрая варона 10

Лыска 2

Крыжанкі 280

Лебедзь-шыпун 21 (14 ад + 7 ім) + 2 ад

каўка 11

шэрая чапля 1

крапіўнік 1

нырок-сівак 1

крумкач 2

гіль 4

Фотаздымкі

Каментары

Аднымі рукамі без калец не накальцуеш:) Ды яшчэ такіх падманшчыкаў птушак у нас няма - слабыя падманшчыкі, канешне, ёсьць. А такіх вось прафесійных - не, нямашака.

Ананім (госць) - 15.01.2010 - 18:44

In reply to by Harrier

Да, падманшчыки они хорошие! Видел лично, как Богданович ловил 4 лебедя за один бросок. У Димы результаты послабее, но 3 вытягивал точно. Слабо? :-)