Як мінімум некаторыя віды птушак ужо з месяц актыўна ляцяць на месцы будучай зімоўкі - бо да каляндарнай зімы яшчэ далёка, а сапраўдны снег і мароз яны, пэўна, ніколі і не бачылі.
Мы ехалі па свайму звычайнаму маршруту ў заказніку "Гродзенская Свіслач" і глядзелі на змены, якія адбываюцца на балоце Грайна і ў пойме Свіслачы. І тут за намі - там, дзе мы ўжо праехалі, заўважылі хмарку з птушак, якая ўвесь час змяняла сваю форму:
Без бінокля ў руках было цяжка іх вызначыць, але па памерах было зразумела, што гэта былі не шпакі. Так і аказалася - прыкладна з тысячу кнігавак сядалі на ўбранае і троху ўзаранае поле ў пойме ракі:
Мы вырашылі вярнуцца і прыгледзецца хмарцы з птушак бліжэй. І правільна зрабілі, бо насамрэч мы здалёк убачылі толькі малую частку тых, хто там быў:
Калі птушак тысячы - нават калі яны не вельмі перамяшчаюцца, то падлічыць іх нават прыблізна даволі цяжка. А тут на адну кнігаўку "прыходзілася" ў сярэднім ад 10 да 15 шпакоў. Так у мяне і атрымалася, што агулам на гэтым поле адпачывалі паміж 10 і 15 тысячамі шпакоў і каля тысячы кнігавак! Магчыма, што шпакоў было і больш, але яўна не менш!
Вось відэа (і нават не ўсе птушкі ў яго трапілі, бо здымаць у правы бок мне ўжо перашкаджала дзвярная стойка аўтамабіля):.
Чаму шпакі - калі ёсць магчымасць - стараюцца пад час пералётаў трымацца з кнігаўкамі,для мяне застаецца загадкай. Але так ці інакш падобнае відовішча пазітыўна ўражвае:
Даляцець куды трэба і вярнуцца вам, птушкі!
Пойма Свіслачы: Цуд міграцыі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 06.08.2019 - 21:34
Гэта проста цуд! Такога…
Гэта проста цуд! Такога нашэсця птушак бачу ўпершыню! Рэдка каму пашанцавала ўбачыць падобнае ў Беларусі. Пракарміцца такой ардзе вельмі цяжка ...
Harrier - 06.08.2019 - 21:38
In reply to Гэта проста цуд! Такога… by pva
Вялікі дзякуй! Для гэтых…
Вялікі дзякуй! Для гэтых мясцін гэта не самыя вялікія скапленні птушак. Кнігавак у пойме Свіслачы бывае на парадак больш і вясной, і ўвосень. А вось шпакоў я ў большай колькасці яшчэ не бачыў.
svetlana vranova - 08.08.2019 - 15:24
In reply to Вялікі дзякуй! Для гэтых… by Harrier
Kašmar usich vinarobau i…
Kašmar usich vinarobau i sadounikau :-)
Jak dobra, što pryroda bolš mahutnaja, čym ich vintouki. Vielmi pryiemna hliadziec.
arktous - 08.08.2019 - 17:42
Да, событие далеко не…
Да, событие далеко не рядовое! Хотелось-бы увидеть такое в натуре. Спасибо, Дмитрий, что показали это чудо!
Harrier - 08.08.2019 - 19:30
In reply to Да, событие далеко не… by arktous
Шчыры дзякуй, сябры! Але для…
Шчыры дзякуй, сябры! Але для гэтага ўчастка поймы Свіслачы і яе прытока - Верацейкі - тысячы і нават дзесятак тысяч птушак пад час вясновай і восеньскай міграцыі справа даволі звычайная. Тут прыпыняюцца адпачнуць у падобнай колькасці не толькі кнігаўкі і шпакі, але таксама гусі, залацістыя сеўкі. І нават пад сотню шчурак-пчалаедак (якія прыляцелі невядома адкуль) тут можна сустрэць.