Хуткія піруэты прыкладна 200-250 шпакоў над берагам Нёмана прыцягнулі маю ўвагу.
І вышэй за шпакоў я заўважыў сокала! Было задалёка на добрыя здымкі, але дакументацыйныя спатрэбіліся, каб вызначыць драпежніка, які спрабаваў паляваць на шпакоў. Як і сокал-падарожнік, птушка набірала вышыню каб быць значна вышэй за патэнцыйных ахвяр і мець магчымасць пад час пікірвання выбраць таго, які пасуе найлепш.
Але да атакі так і не дайшло - шпакі аказаліся занадта 'ўвішныя' і трымалі бяспечную для сябе дыстанцыю, увесь час мяняючы форму сваёй групы ў выглядзе хмаркі - гэтая з'ява добра вядомая як "мурмурацыя". Хутчэй за ўсё, падобная перастройка радоў не дае магчымасці драпежніку выбраць тую адзіную ахвяру, якую ён і будзе пераследаваць да паспяховага канца.
Для пералётных сокалаў-падарожнікаў у горадзе было яўна зарана, а для гняздуючых - яўна запозна. Таму не дзіўна, што тым, хто спрабаваў атакаваць шпакоў, аказаўся самец сокала-пустальгі.
Цікава, што нават тыя нашы пустальгі, якія гняздуюць у горадзе, у яго межах амаль ніколі не палююць - напэўна, значна прасцей і энергетычна больш эфектыўна злавіць здабычу недзе на навакольных сельгаспалях і прынесці яе на гняздо ў горадзе.
Але чаму не паспрабаваць злавіць маладога шпака - можа нешта атрымаецца і ў цэнтры гораду? Аказалася, што не ў гэты раз.
22-07-2020, Гродна
На гэтую тэму:
Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі
ПАЛЯВАННЕ ЗВЫЧАЙНАЙ ПУСТАЛЬГІ (FALCO TINNUNCULUS) У Г.ГРОДНА І НАВАКОЛЛІ
ВЫЛУПЛЕННЕ I РОСТ ПТУШАНЯТ: ПАЧЫНАЕЦЦА САМЫ ЦІКАВЫ ЭТАП ОН-ЛАЙН НАЗІРАННЯЎ НА ГНЁЗДАХ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ