Шэрыя вароны: гняздо на масту і дрот для яго

Прыкладна апошнія два тыдні я назіраю за парай шэрых варон, якая ладзіць сваё гняздо недзе на апорах т.зв. старога маста праз Нёман. Дзе дакладна знаходзіцца гняздо, не бачна з нашага боку ракі, а з другога я яшчэ не правяраў. 

Цікава, што птушкі часам збіраюць гнездавы матэрыял - ад галінак дрэваў да сухога хмелю са сцен былога бровара амаль заўсёды разам. Таму мне здаецца, што пара птушак - маладая і свае пачуцці адзін да адной паказваюць вось такой дружнай і супольнай працай.

І вось у нядзелю пара прыляцела на дах складоў былога бровара, каб набраць ...кавалкі дроту, якімі на даху ляжыць прывязанае і накрытае цэлефанам нейкае ўцяпленне.

птушкі

Знойдзеныя "залежы" дроту яўна спадабаліся варонам, і памерамі, і таўшчынёй, і тым, што іх параўнальна лёгка атрымлівалася сарваць з уцяплення:

https://youtu.be/NB9MPGidf3I

Прычым за хвілін 15 пара адлятала з кавалкамі адарванага з уцяплення дроту і вярталася ізноў 3 разы:

птушкі

птушка

птушкі

птушка

птушкі

Напэўна гэтыя кавалкі дрота сталі апошнімі штрыхамі для гнязда варон - хутка прылёты птушак скончыліся, а на наступны дзень на маставых канструкцыях была бачная толькі адна варона - другая напэўна ўжо села на гняздо:

птушкі

птушка

04-05.04.2021, Гродна