Пасля нашай прамежкавай дапамогі для пустальгі з невялікай гнездавой нішы (08-06: пашыраем гнездавую нішу для пустальгі на вул.Паўднёвай), надыйшоў час зрабіць нешта больш кардынальна карыснае.
Віктар з гэтага дому ўжо падрыхтаваў скрыню і загародку (каб не павыпадалі птушаняты) і мы з Аленай паехалі на прызначаны час каб яшчэ і закальцаваць сакалянят.
Яшчэ зьнізу аказалася, што самка скарысталася з нашай папярэдняй прапановы і сядзіць у самай глыбіні нішы.
Пасьля яе адкрыцьця мы ўбачылі пяць ужо падрослых птушанят, некаторыя з іх важылі амаль па 200 г. Я сабраў з гнязда выплюйкі, прамераў і ўзважыў малых і мы па чарзе закальцавалі іх.
Загародка, дзякуючы ідэі Віктара, была хутка ўсталяваная, а з другога боку, таксама хутка і надзейна была прыстаўлена скрыня, куды мы і вярнулі малых пасьля нядоўгага чаканьня.
Віктар патэлефанаваў позна ўвечары і з радасьцю ў голасе паведаміў, што самка выглядвае з-за загародкі - значыць, і ў гэты раз птушкі прынялі нашу дапамогу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Feather - 21.06.2010 - 03:47
Это вы классно придумали.
Это вы классно придумали.
АВ (госць) - 21.06.2010 - 16:22
сделали здорово. Я бы еще
Harrier - 21.06.2010 - 16:29
In reply to сделали здорово. Я бы еще by АВ (госць)
Крышка была, толькі яе не
Крышка была, толькі яе не вешалі - душна там зьверху, ды і дарослыя бы больш баяліся з крышкай.
Гэта лён, таму і заставілі.
АВ (госць) - 21.06.2010 - 16:45
In reply to Крышка была, толькі яе не by Harrier
почему они боялись бы? ведь
Harrier - 21.06.2010 - 17:04
In reply to почему они боялись бы? ведь by АВ (госць)
Пра гэта я не падумаў. Але
Пра гэта я не падумаў. Але крышка ёсьць, таму можна накрыць у любы момант. Птушаняты яшчэ невялікія, так што яшчэ праз тыдзень дакладна не выскачаць...