Ураджайны год на клікуноў (ліст)

14.09.2010 - 12:25 | Kiolk

  Шаноўныя сябры.

Я рад паведаміць, што гэты летні сезон быў найлепшы для мяне за апошнія 3 гады. Гэтым летам была скончана серыя блакітных калец на шыю для клікуноў у Літве з кодам 7C00-7C99 і  была распачата новая серыя -  блакітныя кольцы  2H00-2H99 (Вясной для мігрантаў мы выкрыстоўвалі кольцы серыі 3H01-3H11, але дадзеная серыя будзе выкрыстоўвацца ў будучым).

Апошні клікун які быў акальцаваны летам атрымаў нумар 2H65. Мы акальцавалі 91 лебедзя-кікуна гэтым летам, 77 маладых, і 6 дарослых (2 самца і 4 самкі) і 8 ліняючых птушак. Большая частка маладых была акальцавана на сажалках рыбгасаў. У гэтым годзе мы акальцавалі некалькі птушак на водасховішчах і прыватных сажалках.

Таксама, мы злапалі аднаго польскага клікуна 1R88 на рыбгасе дзе ліняюць клікуны. У гэтым годзе як ніколі раней было адзначана шмат ліняючых птушак.

Некалькі цікавых фактаў: адна пара загнездавала на невялічкай сажалцы плошчай 0,25 га недалёка ад чалавечага жылля. Таксама, некалькі пар гнездавала ў вёсцы недалёка ад людзей. Мы можам сцвярджаць, што клікуны займаюць новыя месцы для гнездавання па ўсё Літве.

У Гэтым годзе пачалі кальцаваць блакітнымі кольцамі на нагу лакальную папуляцыю і ліянючых  малых лебедзяў, для гэтага выкрыстоўваем кольцы серыі  TU00-TU99 і TY00-TY99. 

Юліус Моркунас – аспірант першага года, вывучае лебедзяў ў Літве. У яго сваесаблівай камандзе па адловах лебедзяў ўдзельнічае 12 валанцёраў.

Пераклаў: Яўген Сліж

Працоўныя моманты:

 

 

 

Каментары

Дзякуй, цікава! Будзем назіраць. Шкада, што з поўначы Гарадзеншчыны асабліва няма каму глядзець...

Можа ліст назваць Ураджайны год на клікуноў - каб было адразу зразумела пра што ён.