Здаецца, ў нашых сокалаў з Бернардынскага касьцёла ўсё ідзе паводле плану: сёньня самка адклала другое яйка. Як і павінна была - праз дзень пасьля першага.
У 10:39 калі я падключыўся па відэапатоку, пераше яйка ляжала адно-адзіношанька даволі доўгі час. Я ўжо пачаў хвалявацца - можа што здарылася з самкай?
Але яна вярнулася ў 11:11 і пачала наседжваць: часам спала, часам круцілася, прыўставала і прыгібалася-ўціскалася ў гняздо, хаваючыся так ад моцнага ветру.
Ў 15:23 яна неасьцярожна павярнулася хвастом супраць ветру і яе амаль не скінула з гнязда. Але ўсё абыйшлося і калі яна зьляцела насустрач самцу са здабычай ў 16:42, ў гнездавой ямцы ўжо былі 2 яйкі.
Вярнулася яна толькі праз 14 хвілін і зноў амаль без прыпадыманьняў сядзела на яйках да 19:15.
Праз хвіліну па яе зьлёце, на гняздзе паказаўся самец і падсоўваючы яйкі пад сябе дзюбаю, пасядзеў на іх амаль 2 хвіліны. А яшчэ праз 2 хвіліны на гняздо вярнулася самка. Цемру яны сустрэлі разам: два яйкі і іх мама.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 11.04.2011 - 18:15
спасибо. А в прошлом году
спасибо. А в прошлом году когда 1е и 2е были?
Harrier - 11.04.2011 - 19:10
In reply to спасибо. А в прошлом году by AV
У мінулым годзе ўсё было на 4
У мінулым годзе ўсё было на 4 дні пазьней.
Feather - 12.04.2011 - 01:49
In reply to У мінулым годзе ўсё было на 4 by Harrier
У нас наверное тоже скоро
У нас наверное тоже скоро яйца будут - сидит уже в гнезде и днём и ночью.
Harrier - 12.04.2011 - 11:29
In reply to У нас наверное тоже скоро by Feather
Добра - будзем чакаць. А дзе
Добра - будзем чакаць.
А дзе гнездавая ямка - нешта яна асабліва на здымках не бачная.