На азерах Маларытчыны

  10.03.09

 Сення ізноў цэлы дзень хмурыла, але замест снегу тым разам падаў дождж.

 Толькі пад вечар надвор'е выправілась і можна было з задавальненнем слухаць спевы шпакоў і пралятаючых жаўрукоў.

 Акрамя таго на возеры утварылася невялічкая палыння у якой плавалі Шыпуны, некалькі гогалей і луткі. Дарэчы луткоў на гэтым возеры я бачу упершыню, такім чынам сьпіс водна-балотных птушак Олтушскага возера сення павялічыўся, і зараз складае 63 віда.

 А яшчэ сення бачыў шмат чорных драздоў і стрынатак-чаратовак, кнігавак , у начы чуў як крычалі у палеце шэрыя чаплі. . .
 

 11.03.09

 На возеры сеняя стала больш качак, сярод іх найбольш массавыя крыжанкі, гогалі і свіцьвы.

 цэлы дзень ляцяць кнігаўкі і жаўрукі . . .

Фотаздымкі

Каментары

biot - 06.03.2009 - 01:12

Peregrinus, наконт геаграфіі ў мяне заўсёды было цяжка, але ў гэтым выпадку я ні пры чым. Той, хто дастаўляў мапу, сам акрэсліў межы ачышчальных, ды прамахнуўся. Я, калі гэта пабачыў, пераслаў Яўгену дакладнае месца знаходжання (бо на той мапе іх нават не намалявалі), але ён пакуль не адрэагаваў.

2Pandion Папрасіў Адміна каб ты сам мог месцы назіраньняў дадаваць. Калі нешта сёньня не зьменіцца, пастарюся дадаць тое, што ты даслаў. Калі станеш рэдактарам - размясьці сам.

2biot, Pandion, Peregrinus Адмін паведаміў пра наданьне вам рэдактарскіх правоў. Так што цяпер запрашаем да больш самастойнай працы. Важна сьледаваць адпаведнай інструкцыі (пакрокавай) пры даданьні Месцаў назіраньняў. Яны ў Блоку рэдактара недзе ўнізе. Посьпехаў!

Вот то-та и оно... Я вот, решил, с форумом ПТУШКИ орг распрощаться.... зачем, мёртвый полностью!!!! Страшно подумать, специалист АПБ Р.Ш. даже не зарегистрирован (столко то лет - так ему эта фигня не интересна.....), естественно и не читает... Что тут можно говорить об акциях, учётах....... Пы.Сы. Пожалуй, аналогичное решение приму и по отношению к данному форуму! Объяснять ничего не хочу, поэтому, пожалуйста, без обсуждения!!!!! Не сочтите за дезертирство!!!

2Peregrinus

Не ведаю як раней, а да вынікаў Зімовых улікаў, я ўпэўнены,  РШ не прычым. Каардынавала Мядзельскае аддзяленьне, водна-балотных - ІБ-ч.

Вось з іх і трэба спрашываць жэстачайшэ!

   Сення ў вечары пасля таго як перастаў ісці снег і супакоіўся вецер адразу ж пачалася актыўная міграцыя

 за гадзіну (з 23_00 - 24_00) стоячы ля возера я налічыў 3 зграі гусей (у адной з іх дакладна былі шэрыя), 2 зграі свіцьв, 3 зграі кнігавак і шмат палявых жаўрукоў . . .

 відаць гэтае часовае пагаршэнне надвор'я няздольнае стрымаць агульны вясенні парыў . . 

 а між тым што снег выпаў не так і дрэнна - будзе шмат вады і добры разліў на рэках

2Pandion

Лепш бы ты гэтае паведамленьне як асобнае назіраньне павесіў! Факты цікавыя, ды і віды неблагія :)

А то тут мала хто шукаць будзе.

будзе шмат вады і добры разліў на рэках - Вады мы не баімся - маем байдарку на з месцы.

2Pandion

Я, канешне, разумею, што ў нас у краіне свабода...

Але навошта новыя назіраньні замест старых ставіць?

Месца ж хапае! Я выпадкова здагадаўся сюды зазірнуць - аказваецца, тут уся новая інфа!

Калі ласка, разьмяшчай наступныя як НОВЫЯ назіраньні!