Нашы назіранні

  • О спасении стрижей

    04.09.2014 | Alexander Erdmann

       Чёрный стриж - пожалуй, единственная из наших птиц, мимо "слётков" которой не стоит проходить мимо. Вот и этим летом мои знакомые, отличающиеся сердобольностью, подобрали на стройке стрижёнка. И принесли его мне.

       В тесной коробочке лежал совсем ещё птенец - с негустым тёмно-серым пухом на тельце, с пеньками маховых без признаков "кисточек" и ещё закрытыми глазами. На сомкнутых веках лишь чуть намеченные разрезы. От роду суток девять, не более. Это было 3 июля, ближе к вечеру. Вооружившись мухобойкой, я вышел во двор добывать корм. Заодно избавил цветочную клумбу от части "насыпи",  сооружённой чёрными дерновыми муравьями.  В первый день "котлетки" из мух и муравьиных куколок пришлось скормить, силой открыв клюв. А на следующее утро птенец широко раскрыл рот, как только я прикоснулся к коробке, и в дальнейшем проблем с кормлением не возникало. 

    Чытаць далей
  • Падарожжа на поўнач

    26.08.2014 | юрась

     Првысвячаецца Салаўкам, майму сябру Юрке і Аляксандру Чаранкову (нашаму незалежнаму эксперту і дапаможцу)

    Cалавецкі архіпелаг – гэта месца гістарычнае! Месца былой ссылкі людзей, зараз Салаўкі адносяцца да  асабліва ахоўваемай тэрыторыі - Федэральнай дзяржаўнай установы «Салавецкі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і прыродны музей-запаведнік». Менавіта на гэтыя астравы мы вырашылі накіравацца для бёрдвотчынга. Архіпелаг уключае ў сябе 6 крупных астравоў: Вялікі Салавецкі, Анзерскі, Вялікая і Малая Муксалма, Вялікі і Малы Заяцкія астравы, і мноства дробных.

    Чытаць далей
  • Воблакі з птушак - трэніроўка еднасці ў неабходны момант?

    20.08.2014 | Harrier

     Ехалі мы ўздоўж асушанай поймы Верацейкі і Свіслачы, калі наш кіроўца і бёдуотчар  Юра ўсклікнуў: Перад намі цэлая хмара птушак! Можа залацістыя сеўкі ўжо ляцяць?

    І сапраўды - наперадзе над полем уздымаліся ў вялікай колькасці нейкія птушкі.

    Чытаць далей
  • Апошняя ноч на гняздзе

    19.08.2014 | Apus

    14 жніўня стаў сведкам не зусім звычайных падзей, якія адбыліся з гняздом белых буслоў у Пінскім раёне. Ужо ў сярэдзіне ліпеня маладыя птушкі (якіх старанныя дарослыя буслы змаглі выгадаваць ажно 5) пачалі спрабаваць крыло, і неўзабаве да канца месяца пакінулі свой "дом". Як звычайна пасля гэтага на гняздо толькі прыляталі начаваць бацькі. Так працягвалася амаль два тыдні.
    Але аднойчы ўвечары, ўжо ў прыцемках да гнязда завіталі не толькі два дарослыя буслы, але і яшчэ каля 20 іншых! Яны расселіся побач з гняздом - на вялізнай ёлке, слупах і дахах дамоў.

    Было падобна на тое, што яны вырашылі тут начаваць, але таксама здавалася, быццам яны нечага чакаюць. І неўзабаве нейкае прадстаўленне на самой справе пачалося. Не ведаю дакладна на сто адсоткаў, якія птушкі ўдзельнічалі ў ім, таму што было цёмна, але прынамсі мне падаецца больш імавернай такая версія: 
    На гняздо да дарослых буслоў падляцела маладая птушка (напэўна іх дзіця) і пачала іх праганяць, пры гэтым моцна цокая дзюбай.

    Спачатку адну птушку...

    Потым другую...

    Чытаць далей
  • Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі

    09.08.2014 | Charapica

     У самым пачатку чэрвеня каля былой вёскі Астравок (якая цяпер уваходзіць у межы Гродна) у зарасніках крапівы і іншай пустырнай расліннасці я знайшоў гняздо балотнай чаротаўкі.

    З першага погляду на яго стала зразумела, што не ўсе яйкі ў гняздзе належаць яго гаспадарам:

    Яйка зязюлі вылучалася не столькі афарбоўкай, як памерамі.

    Зразумела, што такая ўдача не засталася па-за маёй увагай і я вырашыў задакументаваць самыя важныя моманты з жыцця Птушкі 2014 году ад яе вылуплення да вылету. На шчасце, мае планы цалкам ажыццявіліся!

    Аднак пасля таго, як над нашым горадам прайшоў ураган з дажджом, маё наведванне ўнікальнага гнязда мела вырашальнае значэнне для выжывання будучага зязюльчыня. І хаця гняздо было моцна нахілена (разам з крапівой, якая палягла), яйкі былі яшчэ ў ім. Прыйшлося заняцца іх ратаваннем – я выраўняў нахіленыя сцябліны, падпёр гняздо быльняком і звязаў зверху крапіву, ў якую былі ўплеценыя края гнязда. 

    Як аказалася, гэта дазволіла вытрымаць гнязду і наступныя выпрабаванні - памерамі адзінага пазасталага ў ім птушаня.

    Чытаць далей
  • Наблюдения за...

    15.07.2014 | svyat08
     Свинья под Дубом вековым

    Наелась желудей досыта, до отвала;
    Наевшись, выспалась под ним;

    Потом, глаза продравши, встала
    И рылом подрывать у Дуба корни стала.

    Чытаць далей
  • Птушкі аднаго гнязда. Якія?

    14.07.2014 | Проніч

    Гэтым годам птушкі парадавалі нашу сядзібу. Тут і круцігалоўкі, і сачанкі, і садовыя лескі, і стрынаткі, і берасьцянкі, ведама, ластаўкі, шпакі, верабейкі, белыя пліскі і магчыма штосьці яшчэ. Шпакоў у шпакоўнях - дзьве сям'і, у дуплах старых яблыняў - цяжка пералічыць. Круцігалоўкі пасьпяхова вывелі сям'ю і сьледам за шпакамі пакінулі сядзібу.

    Шпакі перад адлётам шчэ прыляцяць, каб парадавваць нас развітальнымі сьпевамі. Робяць яны гэта штогод. Вельмі кранальныя сьпевы...

    Круцігаловак можна сустрэць за межамі сядзібы восеньню - толькі ці нашы яны? Нашы спадзяемся вернуцца наступным годам. Цікава, што з прылётам круцігаловак. Пакінулі сад сінічкі. 

    300 м за межамі сядзібы аблюбавалі месца, як кажуць ў нас "мышатнікі". Часьцей за ўсё іх называць канюкамі, падкрэсьлю, не канюхамі. Частку здымкаў мышатнікаў я памяшчаў у Галярэі, што вызвала іх розныя вызначэньні. Я - назіральнік, і эмоцыі многіх т.з. арнітолагаў мне цяжка зразумець. Пакінем іх сам на сам са сваімі эмоцыямі...

    Паколькі арніталогія навука дакладная, хацелася б мець больш пэўнае меркаваньне: Хто яны гэтыя мышатнікі?

    Тут прыведзена 8 здымкаў зробленых 9 і 10 ліпеня 2014 г. Яны даюць уяўленьне аб біятопе, абраным сямействам, і аб членах сямейства. Вам застаецца вызначыць: Чыё гэта сямейства? 

       

    Чытаць далей
  • У пошуках чырвонагаловага грычуна

    08.07.2014 | Проніч

    5 ліпеня 2014.

    Блужанскі с/с, Пухаўшчына.

    Гэты год багаты грычунамі і стрынаткамі. Сярод першых цікава было б адшукаць чырвонагаловага. Ці сустракаецца ён на Міншчыне? 

    Чытаць далей
  • Дапамажыце з вызначэннем птушак

    07.07.2014 | Проніч

    4 ліпеня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.

    Ля 6 птушак разьмясьцілася на верхавіне дуба, пакінутага на месцы былога выруба. Цяпер тут 7-8 гадовы падлесак.

    Наўкол - хваёвыя і зьмешаныя лясы. Просьба дапамагчы зь ідэнцыяй.  

    Чытаць далей
  • Малады арлан-белахвост пад час кальцавання

    25.06.2014 | Harrier

     На ўскрайку аднаго з балот на Віцебшчыне быў паспяхова акальцаваны падрослы арлан-белахвост.

    Фота Валерыя Кавалёнка:

    Чытаць далей