Нашы назіранні
Сонца, вада і птушкі: на Нёмане і вадасховішчах
28.10.2014 | HarrierЧарговая экскурсія на птушак даліны Свіслачы і Нёману пачалася не зусім звычайна - перад уездам у вёску Дарошавічы мы заўважылі сокала, які хутка і нізка ляцеў над полем. Потым сокал сеў, але без бінокля было далекавата, каб добра разгледзець яго.
Пакуль мы раскручвалі трубы, птушка паляцела далей у бок вёскі, але там, на дрэвах саду праз некалькі секунд "ператварылася" у карагольчыка. Так мы і не зразумелі, ці то з самага пачатку быў карагольчык, ці то сокал-дрымлюк. А карагольчык і сядзеў у садзе адначасова з сокалам на поле...
Аднак пачатак быў выдатны - свяціла яркае і нязвыклае для восені сонца, мароза ўжо не было, хаця ў цяні высокай сухой і пажухлай травы бялеў шарак.
На Нёмане - на колькі можна было бачыць з пагорку Дарошавіч - сядзелі качкі-крыжанкі і адзінкавыя вялікія белыя чаплі. Хутка пачалі пралятаць у бок Свіслачы вялікія бакланы (якіх потым аказалася пад 200 птушак), а потым і група шыпуноў з характэрнай размрвай крылаў і клікуноў, якія час ад часу пакрыквалі:
Чытаць далейEuroBirdwаtch-2014 пад Гродна 5 кастрычніка
05.10.2014 | vorobyshekПадчас чарговай традыцыйнай экскурсіі на вадасховішча на р.Нёман у в.Дзекалавічы і на р.Свіслач у в.Карозічы (Гродзенскі раён), прысвечанай Еўрапеўскім дням назіранняў за птушкамі, 30 сябраў Гродзенскага аддзялення пабачылі і пачулі 41 від птушак, сярод якіх найбольш цікавымі былі арлан-белахвост, шэрашчокая коўра, нырок-плёсаўка.
Агульныя вынікі выглядаюць наступным чынам:
1. Грак - 28Eurobirdwatch-2014 4 кастрычніка ў Гродна: ад малога да вялікага
04.10.2014 | vorobyshekСёння традыцыйна Гродзенскім аддзяленнем ладзілася назіральная пляцоўка ў парку Жылібера. Усе жадаючыя гарадзенцы рознага ўзросту назіралі за птушкамі ў трубы і біноклі, фатаграфаваліся і атрымалі ў падарунак паштоўкі і налепкі. Нягледзячы на цёплае і сонечнае надвор'е відаў атрымалася адзначыць няшмат. Аднак, пад час працы пляцоўкі акрамя звычайных для усіх галубоў, крыжанак ды шпакоў ў цэнтры горада пашанцавала яшчэ пабачыць крумкачоў і мігруючых гусей.
Агулам ў назіраннях прынялі ўдзел 175 чалавек: 111 дарослых і 64 дзетак. Акрамя мясцовых жыхароў горада завіталі на пляцоўку госці з Літвы і Расіі і маладыя (маладажоны).
Вынікі сённяшніх назіранняў:
1. Голуб шызы - 85
2. Крыжанка - 28
3. Звычайны шпак - 430
4. Шэрая варона - 5
6. Крумкач - 3
7. Гусі sp. - 92
Таццяна Смыкоўская, здымкі аўтара
Чытаць далейДапамажыце вызначыць птушак Ірану
01.10.2014 | sunboyСябры, занесла мяне ў гэтым годзе на гару Сабалан у Іране, там нафоткаў я некаторых птушак, дапамажыце, калі ласка, вызначыць, бо сам магу памыліцца...
Чытаць далей
Дзякуй, Ваш Юрка Бакур =)У нас рэкорд!
29.09.2014 | EsculapwebУ мінулым годзе на спаборніцтвах па спартыўнай арніталогіі наша каманда “Без Сямёна” была трэцяй з 99 відамі. Сёлета мы падрыхтаваліся больш грунтоўна і ўсе нашыя рэкорды, і папярэднія “ з Сямёнам “ і “ без “ – былі пабітыя. Максімум, які у нас быў – 104 віда. Цяпер 106.
Прыехалі ў Шаркаўшчыну загадзя, за два дні да чэмпіянату, каб правесці разведку і ўсё абдумаць. Ітак, “ BS “ – Будзем Спаборнічаць!
Першы вечар быў тэарэтычны, абмяркоўвалі ўсе варыянты, якія, шчыра кажучы, былі гаспадарамі шаркаўшчынскімі, даўно абмяркованы. У пятніцу пятага перайшлі да спраў.
Адным з асноўных накірункаў былі назіранні за птушкамі на Браслаўскіх азёрах. А калі быць дакладным – на возеры Дрывяты, на беразе якога і стаіць сам Браслаў. Нам з Дзянісам яшчэ не прыходзілася тут бываць, тым больш гэтая паездка для нас выклікала цікавасць. Перш за ўсё разлічвалі на нейкіх качак, асабліва паўночных, тым больш што труба сёлета у нас моцная і каго-небудзь вельмі хацелася разглядзець.
Чытаць далейФОТОАЛЬБОМ О ПГРЭЗ
26.09.2014 | pvaВот, наконец-то, вышел в свет шикарный фотоальбом с прекрасными фотографиями: «Заповедная территория: ЖИЗНЬ после катастрофы». Фотоальбом показывает уникальную красоту богатейшего животного и растительного мира, неповторимость живописных ландшафтов Полесского государственного радиационно-экологического заповедника. Тираж 1520 экз. Формат 70х100\8. 399 с.
Автор фотоальбома (фото и текст) – старший научный сотрудник научного отдела экологии фауны ПГРЭЗ, орнитолог, прекрасный и неутомимый фотограф – ЮРКО Валерий Васильевич.
С искренними поздравлениями и наилучшими пожеланиями в дальнейшей творческой и научной деятельности. Коллеги по работе и хобби: Пенькевич В.А. и Лукашевич В.Н.
Чытаць далейБёрдрэйс як шанец пачуць стук сэрца прыроды
24.09.2014 | vorobyshekКалі злучаешся з прыродаю,
пачынаеш разумець,колькі несапраўднага ў тваім жыцці.
Чарговыя спаборніцтвы па бёрдрэйсу – спартыўнай арніталогіі – прайшлі ў Беларусі на мінулых выходных. Традыцыйна далучыліся да іх і гарадзенскія аматары птушак – жаночая каманда “Гарадзенскія кралькі” і мужчынская – "Кронан".А шостай гадзіны раніцы пачынаецца адлік часу, за які каманды павінны як мага больш ідэнтыфікаваць навакольных пярнатых. На самым пачатку – толькі ціш і спакой. Але пакрысе пачынае няспешна-велічна ўзыходзіць Ра – бяззменны дырыжор, які задае пульс жыццю з самага пачатку яго стварэння.
Чытаць далейЯк чайка-рагатуха з'ела перапёлку
16.09.2014 | biotНазіраў сення, як перапёлка паляцела праз мора, а за ею стая рагатух. Чайка збіла птушку ў мора, а потым медлена села на воду. Іншыя чайкі спрабавалі атабраць здабычу, але рагатуха хутка заглынула перапёлку...
Адбылося гэта ў г.Батумі (Грузія)
Чытаць далейТрэмля верасня 2014
14.09.2014 | svyat08Пасля сённяшняй паездкі на рыбгас "Трэмля" з'явілася шмат інфармацыі і пытанняў, таму вырашыў дадаць матэрыял адразу ў назіранні.
Чытаць далей
Раніцу пачаў з 40 кіламетровай паездкі "не ў той бок". Справа ў тым, што раней збіраўся ехаць адразу на "Трэмлю",
але Harrier перайначыў мяне і я зноў паехаў на Шулёнкаў)).
Шуленак застаўся там толькі адзін
Далей на трэмлю...
Па дарозе сустрэў пару крумкачоў, якія даволі смела ганялі Арляца (мабыць малога)
"Трэмля" сустрэла мяне дзясяткамі шэрых і вялікіх белых цапель,чорным каршуном, балотным лунём і многімі іншымі птушкамі.
Заўважыў пару Клікуноў з адным маладым. Пытанне: ці пачалася ўжо ў іх міграцыя?
На спушчанай сажалцы адпачывалі сотні розных чаек, с дзясятак белахвостых арланаў, вялікія бакланы.
Нажаль, ня ўсе бакланы паляць на юг...О спасении стрижей
04.09.2014 | Alexander ErdmannЧёрный стриж - пожалуй, единственная из наших птиц, мимо "слётков" которой не стоит проходить мимо. Вот и этим летом мои знакомые, отличающиеся сердобольностью, подобрали на стройке стрижёнка. И принесли его мне.
В тесной коробочке лежал совсем ещё птенец - с негустым тёмно-серым пухом на тельце, с пеньками маховых без признаков "кисточек" и ещё закрытыми глазами. На сомкнутых веках лишь чуть намеченные разрезы. От роду суток девять, не более. Это было 3 июля, ближе к вечеру. Вооружившись мухобойкой, я вышел во двор добывать корм. Заодно избавил цветочную клумбу от части "насыпи", сооружённой чёрными дерновыми муравьями. В первый день "котлетки" из мух и муравьиных куколок пришлось скормить, силой открыв клюв. А на следующее утро птенец широко раскрыл рот, как только я прикоснулся к коробке, и в дальнейшем проблем с кормлением не возникало.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ