Нашы назіранні

  • Вялікі грычун

    21.02.2013 | Проніч

    Пухаўшчына.

    25 верасня 2010, 9.15.

    Як  я разумею - гэта чырвонакніжнік.

    Ці магчыма штосьці зьмянілася?

    Выстаўлена для пэўнасьці ідэнцыі.

    Грычун паляваў седзячы на паваленым дубе. Пакідаў дуб, затым ізноў вяртаўся і працягваў паляваньне.

    Дуб паваліўся ў 2008 г. Наглядеўся за сваё жыцьцё - паранены спачатку маланкай, потым - чалавекам. Адыж выстаяў напалову апалены волат, і мо год праз 15 зваліўся, не стрываўшы навальнічнага швалу. 

    Мінулым, 2012, годам вялікі грычун як быццам сустракаўся ізноў - заўважаны на адлегласьці, і я не пасьпеў належным чынам наблізіцца. Ярка-белы колер дазваляе ўбачыць вялікага грычуна за 300-400 м.  

     

    Чытаць далей
  • Зимняя встреча

    20.02.2013 | pva

    Зимнее утро было тихое и пасмурное. Решил пройтись вдоль реки Волма, и по дамбе Смиловичских прудов (Червенский р-н). В это раннее время всегда можно подсмотреть что-либо интересное из жизни околоводных диких животных. Речку еще не сковал лед, и она тихо несла свои холодные воды в сине-серую даль. Пруды и каналы уже были прихвачены тонким ледком, только местами виднелись незамерзшие участки. На льду было много следов норки, и ее тропы, обрывающиеся у полыни.

    Чытаць далей
  • Снежны шпацыр

    17.02.2013 | AV

     Даўно не быў на прыродзе. Калі трапiў на Волму апошні раз 12 снежня, па дарозе назад уначы захрас на дарозе з некалькімі аўтамабілямі і гадзіны 2 выкопваліся па чарзе. Снег даўно не валіўся, выпала магчымасць даехаць да месца прызначэння і назад без прыгод.

    На ферме ў Валевачах частавалася велізарная чарада вераб'іных – больш 200 птушак, шукаў што-кольвек экзатычнае, але вялікая частка апынулася прадстаўнікамі вiду палявы верабей, трошкі дамавых, звычайных стрынатак і зелянушак. Ежы – поўна – збожжа і кукуруза ў нейкіх адыходах з фермы вывалена ў купкі па ўсім двары.

     На шлюзе рыбгаса ляжалі 4 выкінутыя з вады змерзлыя да смерці азёрныя жабы.

    Чытаць далей
  • Неспадзяваны госьць

    17.02.2013 | Проніч

    25 чэрвеня 2011.

    Гэты здымак зроблены праз шчыліну між дзьвярыма гаспадарчай пабудовы.

    Захаўка была не самая лепшая, і мэта была зусім іншая, тым не меньш мяне парадаваў неспадзяваны госць.

    Дапамажыце, к.л., з вызначэньнем.

    Чытаць далей
  • Сухапутныя чайкі. Хто яны?

    06.02.2013 | Проніч

    Звычайна я не цікавіўся чайкамі-сухапуткамі. Мінулым летам, у чэрвені 2012, патрапіла мне сустрэцца зь імі дастаткова блізка.

    Хто яны? І чаму выбіраюць сушу?

     

    Здымкі зроблены 19.06 і 25.06.2012. Пухаўшчына.

    Чытаць далей
  • Вераб'і і стрынаткі. Зіма 5 лютага 2013.

    06.02.2013 | Проніч

     

    Чытаць далей
  • Шэры дрозд (Тurdus viscivorus) на зімоўцы + VIDEO

    01.02.2013 | Blackbird

                 Варта адзначыць, што  мае назіранні за гэтай птушкай пачаліся даволі даўно, яшчэ ў студзені 2011 года. Тады я ўпершыню ўбачыў  шэрага дразда на вялізнай таполі бліз майго дома (Шчучынскі р-н, в. Матылі), пад час зімовых канікулаў. Насамрэч таполі тут дзве, размешчаны на адлегласці каля 20 м адна ад адной. Высачэзныя, тоўстыя, паламаныя моцнымі вятрамі і навальніцамі, пастарэлыя ад часу і густа зарослыя амялой, што пэўна і прыцягнула сюды “майго знаёмага”.

    Чытаць далей
  • Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне

    30.01.2013 | Blackbird
        Традыцыйныя зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне прайшлі 28.01.2013. Дзень выдаўся марозны, але на нашым баку была аптымістычна настроеная каманда назіральнікаў, гатовая для любых экстрымаў. На гэты раз удзел ва ўліках птушак прынялі не толькі сябры нашага аддзялення АПБ, але і прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама каманда Гарадзенскага тэлебачання праграмы “У аб’ектыве натураліста”.Чытаць далей
  • Дзіўная незнаёмка

    28.01.2013 | Проніч

    18 верасьня 2011.

    Пухаўшчына.

    Падчас назіраньня за птушкамі кукурузнага анклава (ля 50 дзесяцін) назапасілася шмат цікавых здымкаў, якія зьяўляюцца для мяне загадкай.

    Частка зь іх выстаўлялася для абмеркаваньня, і я ўдзячны сябрам сайта за дапамогу.

    Гэта незнаёмка асабліва цікавая.

    Дзе яе хвост?

    Зьвяртаюся за чарговай дапамогай.

    Чытаць далей
  • З жыцьця сыча-сіпеля

    28.01.2013 | Проніч

    Сыч-сіпель (сіпач).

    Чэрвень-ліпень 2011. Пухаўшчына.

    Чытаць далей