Нашы назіранні
Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне
30.01.2013 | BlackbirdТрадыцыйныя зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне прайшлі 28.01.2013. Дзень выдаўся марозны, але на нашым баку была аптымістычна настроеная каманда назіральнікаў, гатовая для любых экстрымаў. На гэты раз удзел ва ўліках птушак прынялі не толькі сябры нашага аддзялення АПБ, але і прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама каманда Гарадзенскага тэлебачання праграмы “У аб’ектыве натураліста”.Чытаць далейДзіўная незнаёмка
28.01.2013 | Проніч18 верасьня 2011.
Пухаўшчына.
Падчас назіраньня за птушкамі кукурузнага анклава (ля 50 дзесяцін) назапасілася шмат цікавых здымкаў, якія зьяўляюцца для мяне загадкай.
Частка зь іх выстаўлялася для абмеркаваньня, і я ўдзячны сябрам сайта за дапамогу.
Гэта незнаёмка асабліва цікавая.
Дзе яе хвост?
Зьвяртаюся за чарговай дапамогай.
Чытаць далейЗ жыцьця сыча-сіпеля
28.01.2013 | ПронічСыч-сіпель (сіпач).
Чэрвень-ліпень 2011. Пухаўшчына.
Чытаць далейНаталеньне смагі зімою.
23.01.2013 | Проніч20-22 студзеня 2013. Менск.
Пад час прагулак па Ёдкаўскаму востраву і вакол Цнянскага вадасховішча даводзілася назіраць, што дразды-піскуны гуртам зьбіраюцца на аднам і тым жа месцы.
Чаму? Месца нічым непрыкметнае - звычайны лазьняк.
Дапамагла мне жонка. Я падрабязна паведаў ёй гэтую акалічнасьць, каб стварыць інтрыгу і зацікавіць.
Чытаць далейНядзельныя Беражаны: гілі, пустальга і горны(?) сьвіpстун + VIDEO
21.01.2013 | HarrierНеяк зусім без энтузіазму я сустрэў прапанову Яўгена С. з'ездзіць у нядзелю на пошукі горнага сьвірстуна.
Па-першае, ў пятніцу ўвечары я добра змерз. Па другое, пахаладала і штодня падаў густы сьнег. Умовы, якія не спрыяюць назіраньням птушак. Але потым пагадзіўся - і не пашкадаваў...
Чытаць далейУ працяг знаёмства
21.01.2013 | Проніч3 ліпеня 2012. Ранак, ля 6 гадзін. Ёдкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча. Менск.
Дапамажыце, к.л., зь ідэнцыяй. Мяркую, што гэта чаротаўка.
Буду ўдзячны за поўную наменклатуру - бел. + лат.
На здымках адна і тая ж птушка.
Чытаць далейДапамажыце вызначыць канюха
21.01.2013 | HarrierУ цэнтры Горадні стаў сьведкам пагоні і нападаў варон на канюха, які ляцеў над Нёманам.
Канюх быў зьнізу рыжага колеру. Кепскае асьвятленьне і адлегласьць да птушкі + тэххарактэрыстыкі фоціка не далі гэта паказаць на здымках.
Атрымалася зрабіць 3 тэхнічныя здымкі, на двух з якіх бачны канюх знізу.
Чытаць далейГаспадыня калючак
20.01.2013 | ПронічМая незнаёмка. 24 жніўня 2012. 8.42.
Пухаўшчына, Блужанскі с/с.
Высокі бераг мелірацыйнай канавы, пабярэжная ажына. Падкажыце, к.л., хто яна, незнаёмка?
Чытаць далейЁдкаўскі востраў на Вадохрышча.
19.01.2013 | Проніч19 студзеня 2013, Менск, Зялёны Луг, Цнянскае вадасховішча.
Зімовая ціша Ёдкаўскай алеі.
Вадохрышча славіцца маразамі.
Пакуль я пазнаваў зьнешні сьвет праз вакно ўласнай кватэры - ні прыкметаў сьвята, ні марозаў на вуліцы не адчувалася. Сабраў фотарыштунак, падабраў абутак, каб таптаць сьнег па калена, і выправіўся на Едкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча.
Чытаць далейГілі Цнянскага вадасховішча.
18.01.2013 | ПронічБераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Менск. 18 студзеня 2013. 14.55.
Ля дзясятка гілёў ласавалася насеньнем на азьнятым дрэве. Падпускаюць дастаткова блізка. Пры сполаху праз некаторы час вяртаюцца. Пеўнікаў значна больш, чым курачак.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ