Вясенні фестываль мігруючых птушак у Eilat

10.12.2009 - 02:59 | Kiolk

    Вясенні фестываль мігрыруючых птушак у горадзе Eilat арганізоўваецца ізраільскім арніталагічным цэнтрам SPNI і міжнародным бёдуочарскім і даследніцкім цэнтрам Eilat. Гэты фестываль працягласцю ў тыдзень уключае дзённыя і начныя экскурсіі ў найцікавейшыя біятопы паўднёвага Ізраіля, магчымасць пабачыць вялікую колькасць разнастайных птушак, прэзентацыі, размовы і шмат іншага.

  Чацвёрты па ліку фестываль запланаваны на 18-25 сакавіка 2010 года. Як і ў папярэднія гады, фестываль будзе размяшчацца ў камфартабельным гатэлі ў Eilat, тут пройдзе ўрачыстае адкрыццё і будуць праводзіцца вячэрнія мерапрыемствы, таксама плануецца адкрыць спецыяльны бёдуочарскі паб, дзе можна будзе спатоліць смагу пасля доўгага дня праведзенага ў полі. Фестывальны пакет уключае размяшчэнне ў гатэлі, выбар дзённых экскурсій і вечаровае мерапрыемства. Акрамя бясплатных тураў, будзе прапанавана і некалькі "адмысловых". Дадзеныя туры будуць прысвечаны пэўным відам птушак ці мясцінам. Спецыяльныя туры з'яўляюцца дадатковымі, але яны сусветнага ўзроўню, з найлепшым суадносінамі кошту і якасці.

    На працягу апошніх трох фестываляў сотні аматараў птушак з 15 краін свету адзначылі шмат рэдкіх відаў птушак, а некаторым пашчасціла пабачыць і вельмі рэдкіх залётных. Фестываль -сапраўднае свята, калі бёдуочары з усіх куткоў свету збіраюцца разам, каб паназіраць за вясновай міграцыяй птушак. 
Падрабязную інфармацыю пра фестываль і кошты можна знайсці на сайце фестываля http://www.eilatbirdsfestival.com/
Падрыхтаваў Яўген Сліж.
 

Comments