Змены будуць!

    Сёння адбылася оф-лайн сустрэча з адным з адміністратараў нашага сайту. Справа ў тым, што прадстаўнікі каманды праграмістаў і ўэб-дызайнераў жывуць у іншых гарадах і нават краінах, чым большасць нашых мадэратараў. І хаця сучасныя сродкі сувязі дазваляюць абмяркоўваць усё на любой адлегласці і нават он-лайн, такія сустрэчы надзвычай важныя, бо дазваляюць хутчэй прыйсці да паразумення.

    Такім чынам былі падагульнены і абмеркаваныя асноўныя заўвагі і прапановы, якія былі дасланыя за апошнія паўгады мадэратару і абвешчаныя пад час апошняга семінару ў Залессі.
Шапку для сайту было вырашана (пакуль што) не рабіць, а заставіць месца для самых важных банэраў (ці нават рэклямы?), якім, напрыклад, стане магчымасць назіраць за гнёздамі пустальгі праз уэб-камеры.
Лога АПБ стане лінкам на сайт птушкі.орг.
     У раздзеле Нашы назіранні будзем спрабаваць зрабіць магчымым дадаванне подпісаў пад фотаздымкамі. Акрамя гэтага, ў выпадаючым акенцы з’явіцца Спіс усіх відаў птушак Беларусі, які будзе злучаць Вызначальнік, Галерэю, Нашы назіранні і Месцы назіранняў – так, як гэта і задумвалася ў самым пачатку, дзе таксама будуць такія ж Спісы для адзначання больш чым аднаго віду.
    У раздзеле Пра бёдуотч з’явіцца закладка Нашы папярэднікі з ужо гатовымі артыкуламі пра К. Радзівіла-Сіротку, Ж.-Э. Жылібера, С.Б.Юндзілла, К.Тызенгаўза, Т.Іваноўскага ды іншых нашых славутых землякоў, а таксама гатовая размясціць гістарычныя нарысы пра ўсіх знакамітых натуралістаў мінулага.
     У Галерэі мы прадугледжваем магчымасць для усіх наведвальнікаў замовіць у аўтараў іх фотаздымкі ў фармаце 20х30 см, заклік-подпіс прастаўляць свае ацэнкі выстаўленым здымкам, здымкі птушак будуць паказвацца на чорным фоне, ну і чакаем на з’яўленне магчымасці прагляду здымкаў без неабходнасці ўвесь час вяртацца назад у Галерэю.
Пачне, нарэшце, запаўняцца Вызначальнік, а таксама з’явіцца яшчэ некалькі кнопак-раздзелаў, выйсці ў якія можна будзе з галоўнай старонкі.
Іншыя змены – якія няхай пакуль застануцца таямніцай, дапамогуць зрабіць наш сайт больш вядомым у он-лайнавым свеце.
Таму запрашаем не толькі размяшчаць свае здымкі і назіранні, каментаваць усе матэрыялы, але і прыглядацца ўсім зменам ды і каментаваць іх.

Спадзяемся, што змены будуць зручнымі!
 

Comments

например, как сделано здесь

http://gallery.birds-photo.com/#photo=451/album=57   , да или на любой фотке того сайта.

обратите внимание, на сколько удобно и классно оформлена вся галерея.

Галерэя цікавая, але маленькія здымачкі на чорным, ды яшчэ прыцемненыя зусім не глядзяцца.Сам механізм прагляду добры, але і тут я б не рабіў яшчэ адзін прамежкавы паміж прэвьюшкай і поўным памерам. Інфармацыі ніякай хто, што знята, дзе, як і чым няма.

Мне польскі birdwatching.pl наконт гэтага больш падабаецца. Ды і наш неблагі - можна напісаць усё, што трэба.