Швейцарскі Нацыянальны навуковы фонд аказвае падтрымку грамадзянам рэспублік былога СССР для ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, якія будуць ладзіцца ў Швейцарыі ў перыяд да 31.12.2012 г.
Узрост кандыдатаў – да 45 год, аднак могуць зьвяртацца і дасьведчаныя навукоўцы, чый удзел у канфэрэнцыі вельмі важны.
Сродкі выдаткоўваюцца на дарогу і пражываньне. На ўдзельнікаў адной канфэрэнцыі выдаткоўваецца ня больш за 10 тысяч франкаў.
Заяўкі мусяць быць пададзеныя не пазьней за 3 месяцы да пачатку канфэрэнцыі.
Звязацца з Фондам можна праз міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыпломнай адукацыі па тэлефоне 495 - 434-24-38.
Паводле БАСР
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ