Малінаўкі і штучнае асвятленне

   Малінаўкі могуць рэгуляваць колькасць ежы, якую яны з’ядаюць, не гледзячы на тое, што яе даступна больш, чым звычайна, з-за штучнага асвятлення.
Такія агульныя высновы атрымала даследчыца Аляксандра Полард (Alexandra Pollard) з Cardiff University’s Biodiversity and Ecological Processes Group by the School of Biosciences, якая вывучала ўздзеянне штучнага святла на харчаванне малінавак.

   Добра вядома, што вулічныя ліхтары і святло з будынкаў уздзейнічаюць на спевы птушак. Малінаўкі, напрыклад, могуць спяваць нават зімовымі начамі – калі яны стымулююцца дастатковай `колькасцю` штучнага святла. Цікава, што некаторыя людзі ў такіх выпадках прымаюць гэтыя песні як “салаўіныя” (бо менавіта салаўі спяваюць уначы).
Аднак да апошняга часу мала было вядома наконт уздзеяння начнога святла на харчаванне птушак. Вынікі адной з такіх прац былі апублікаваныя ў зборніку Royal Commission on Environmental Pollution report, і яны кажуць пра тое, што дадатковае святло ў начны час змяняе графік актыўнасці птушак, ссоўваючы яго часткова на начную.
Аляксандра патлумачыла: “Мы знайшлі, што малінаўкі пачынаюць сваю актыўнасць значна раней, чым у звычайных прыродных умовах. Тым не менш, нават з-за таго, што яны актыўныя даўжэй і ежа даступная для іх нават ўначы, яны трацяць падобную масу цела, як і малінаўкі ў звычайных прыродных умовах. Гэтага мы ніяк не чакалі.”
“Мы думалі, што калі ежа неабмежаваная, малінаўкі будуць з’ядаць яе як мага больш каб павялічыць свае энергетычныя рэзервы. Аднак птушкі проста “расцягвалі” спажыванне ежы, якую маглі знаходзіць за большы час дзякуючы штучнаму асвятленню.”
І хаця гэта значыць, што вулічнае асвятленне не ўздзейнічае на здольнасць малінавак рэгуляваць масу цела, гэта не значыць, што іншыя аспекты іх паводзінаў  – такія, як гнездаванне, не падпадаюць пад уздзеянне святла. Таму гэты бок жыцця птушак у гарадах патрабуе далейшых даследаванняў.
Падсумаванне артыкулу тут (.pdf): Artificial Light in the Environment

Здымак малінаўкі Мікалая Гулінскага
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

странная работа и совершенно логичные выводы, типа птицы, если есть еда должны обжираться, по-моему этого не наблюдается ни зимой (ведь никакая синица не сидит на кормушке целый день), ни летом, только перед и во время миграции.