У сярэдзіне сакавіка, дзякуючы супольным намаганням Сірыйскага таварыства аховы прыроды (the Syrian Society for the Conservation of Wildlife (SSCW)) і глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International, убачыла святло кніга, якая дапамагае вызначыць усе 394 віды птушак, адзначаных дагэтуль у Сірыі.
Дзякуючы таму, што выданне выйшла на арабскай мове, а многія віды птушак, праілюстраваныя ў кнізе, сустракаюцца і ў іншых краінах Блізкага Ўсходу, кніга будзе карыснай бёдуотчарам і з іншых арабскіх краін рэгіёну. "Мы ўзрадаваны з’яўленню гэтага новага вызначальніка “Птушкі Сірыі” і маем надзею, што ён дапаможа натхніць новае пакаленне актыўных арнітолагаў і ахоўнікаў прыроды ў гэтай краіне” – так пракаментавала падзею д-р Кэці МэкКіннон (Dr Kathy MacKinnon) з Сусветнага Банку – адной з арганізацый, якая фундавала падрыхтоўку кнігі. "Сусветны Банк разумее, што палявыя вызначальнікі ёсць важнай прыладай для распаўсюджвання інфармацыі і менавіта таму мы падтрымліваем выданне больш за 100 вызначальнікаў на мясцовых мовах па ўсяму Свету”. Цікава, што на вокладцы кнігі (гл. здымак) змешчаны выявы трох знікаючых відаў птушак, якія сустракаюцца ў гэтай краіне: сірыйскага ўюрка (Serinus syriacus), куліка крэчаткі (Vanellus gregarius) і паўночнага лысага ібіса (Geronticus eremita). Кніга ‘Birds of Syria’ была створана дзякуючы падтрымцы RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі), the Ornithological Society of the Middle East (OSME), the Small Grant Program (SGP) у Сірыі, Avifauna (Швэцыя), Сусветнаму Банку (The World Bank), і the John D. and Catherine T. MacArthur Foundation. 21-03-2009 Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Крыніца: www.birdlife.org- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ