Трынаццаты з’езд АПБ аказаўся самым доўгачаканым – з-за эпідэміі грыпу яго было вырашана перанесці з канца лістападу 2009 на канец студзеня 2010г. Такім чынам, на працягу ўсёй суботы 30.01.2010 ў актавай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка 8, г. Мінск, 300 м ад станцыі метро "Маскоўская" - гл. мапку) адбудзецца афіцыйная (справаздачы і ўзнагароджанне пераможцаў шматлікіх конкурсаў) і неафіцыйная (шматлікія прэзентацыі і нефармальныя абмеркванні) часткі.
Трынаццаты з’езд АПБ аказаўся самым доўгачаканым – з-за эпідэміі грыпу яго было вырашана перанесці з канца лістападу 2009 на канец студзеня 2010г. Такім чынам, на працягу ўсёй суботы 30.01.2010 ў актавай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка 8, г. Мінск, 300 м ад станцыі метро "Маскоўская" - гл. мапку) адбудзецца афіцыйная (справаздачы і ўзнагароджанне пераможцаў шматлікіх конкурсаў) і неафіцыйная (шматлікія прэзентацыі і нефармальныя абмеркванні) часткі.
Уваход вольны для ўсіх.
Праграма
ХІІІ з’езду грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ( АПБ)
9.00-10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў З'езду. З гэтага часу і да закрыцця з’езду будуць працаваць выставы дзіцячых плакатаў "Шэрая гусь - птушка 2009 года” і плакатаў АПБ, фотавыстава "Птушкі ў аб'ектыве".
10.00 - 10.30 Адкрыццё з'езду. Прывітальныя словы.
10.30 - 11.00 2010 год - Год Біяразнастайнасці. Стан біяразнастайнасці ў свеце і Беларусі, асноўныя праблемы і прыярытэтныя кірункі дзейнасці.
11.00 - 11.20 Справаздача за 2009 год.
11.20 - 11.50 Перапынак на каву/ гарбату.
11.50 - 12.10 Справаздачы Старшыні, бухгалтара і Рэвізійнай камісіі.
12.10 - 12.30 Вынікі семінару па стратэгічнаму планаванню і праграма дзейнасці АПБ на 2010-2013 гг.
12.30 - 12.50 Прадстаўляем звычайную пустальгу - Птушку 2010 года. - Аляксей Ківачук, Аляксандр Мініч (Брэст).
12.50 - 13.00 Роля аддзяленняў у арганізацыі масавых кампаній і акцый АПБ на прыкладзе Мядзелскага раённага аддзялення. - Алена Паршута (Мядзел)
13.00 - 14.30 Абед. Паралельныя мерапрыемствы (у розных памяшканнях):
А) Паказ фільма "Дзюбай і кіпцюром".(Польшча)
Б) Орыгамі: вучымся рабіць птушак з паперы.
В) Прэзентацыя навучальна-метадычнага камплекту "Дзікая прырода Беларусі".
14.30 - 15.20 Узнагароджанні пераможцаў конкурсаў АПБ, розыгрыш прызаў.
15.20 - 15.40 Канцэпцыя і сённяшні дзень сайта АПБ www.birdwatch.by . - Яўген Сліж, Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)
15.40 - 16.00 Прадстаўляем партнёра АПБ - Літоўскае орніталагічнае таварыства (LOD) і праграму захавальнікаў ТВП Літвы.
16.00 - 16.20 Роля балотаў у кліматычным балансе планеты, метады маніторынгу парніковых газаў і праграма АПБ па аднаўленні парушаных балотаў . – Мертэн Мінке (Мінск).
16.20 - 16.35 Даследаванні аддзяленняў сіламі падлеткаў:
Маніторынг звычайных відаў птушак адкрытых ландшафтаў.- Раман Зязюлька
Феналогія размнажэння садовай чаротаўкі. - Ева Штокіна (абодва – Шуміліна)
16.35 - 16.55 Перапынак на гарбату/ каву.
16.55 - 17.15 Выкарыстанне радыёсачэння ў папуляцыйнай экалогіі драпежных жывёл. - д.б.н. Вадзім Сідаровіч (Мінск)
17.15 - 17.30 Конкурсы Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення. - Дзяніс Кіцель (Брэст)
Дзейнасць рэгіянальнага каардынатара ў праекце па стварэнні сеткі захавальнікаў ТВП. -Алег Кальчанка (Кобрын)
17.30 - 17.50 Стан папуляцый водна-балотных птушак Беларусі і вясновае паляванне. - к.б.н. Аляксандр Казулін (Мінск)
17.50 - 18.00 Прадстаўленне прэміі АПБ імя Канстанціна Тызенгауза. – Дзьмітры Вінчэўскі
18.00 - 18.20 Прыняцце Рэзалюцыі і закрыццё з'езду.
з 19.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх.
Пад час з’езду можна будзе заплаціць гадавыя сяброўскія складкі за 2010 год, а таскама далучыцца да сябраў АПБ.
Тэлефоны для даведак: 8-017-263-06-13 (гарадскі); 8-029-223-06-13 (мтс); 8-029-101-68-87 (вэлком)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 23.01.2010 - 13:08
па мапе да РЭЦДЮ не дайсці,