Недахоп вітаміну В1 (тыаміну), які неабходны для функцыянавання нярвовай сістэмы, можа з’яўляцца адной з частых прычын смерці птушак. Ужо даўно было высветлена, што птушкі паміраюць ў Балтыйскім рэгіёне ў павышанай колькасці ад паралюшу. На поўдні Швецыі ў 451 з 837 паміраючых птушак вызначыліся сімптомы, якія ўяўляюць сабой некалькі этапаў.
Спачатку птушкам цяжка складаць крылы. Потым выяўляецца няздольнасць да палёту і адсутнасць апетыту; і, нарэшце, птушкам цяжка дыхаць, яны не могуць стаяць на нагах.. Хутка надыходзіць смерць.
Аналіз смяротнасці птушак ад паралюшу паказаў значны недахоп вітаміну В1 у іх арганізме. З некалькіх відаў птушак, якія даследаваліся, найбольш увагі надалі чайцы-клыгуну (на здымку - маладая асобіна), шпакам і звычайным гагам, якія моцна адрозніваюцца па рацыёне харчавання, месцах пражывання, шляхах міграцый і паводзінах. Хворыя птушкі, якім даследчыкі ўводзілі тыамін, папраўляліся амаль усе. А вось птушкі з кантрольнай групы, якія атрымлівалі лекі для лячэння паралюша, наадварот, не паказалі ніякага паляпшэння. Сімптомы паралюша ў птушак упершыню адзначылі яшчэ ў 1982 годзе, так што праблема, відавочна,існавала незаўважна на працягу амаль 30 гадоў.
Цяпер біяхімічная прычына хваробы зразумелая, аднак контрмеры не будуць прынятыя пакуль прычына дэфіцыту тыаміна не будзе высветлена.
Застаецца яшчэ адно пытанне: магчыма, таксама і іншыя жывёлы пакутуюць ад гэтага, акрамя птушак?
Паводле www.vogelwelt.com пераклала Юля Патоцкая
Фота з club.foto.ru
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 07.01.2010 - 00:39
Колькі мы ўсяго яшчэ не
Колькі мы ўсяго яшчэ не ведаем - аж страшна ўявіць...
Дзякуй Юлі за цікавы артыкул!
Kiolk - 07.01.2010 - 01:42
In reply to Колькі мы ўсяго яшчэ не by Harrier
Далучаюся, малайчына.
Далучаюся, малайчына.
TRETB9LK - 07.01.2010 - 12:33
In reply to Далучаюся, малайчына. by Kiolk
Дзякуй вялікі. Таксама
Дзякуй вялікі. Таксама спроба. Здаецца, больш-менш удалая.
Harrier - 08.01.2010 - 00:17
In reply to Дзякуй вялікі. Таксама by TRETB9LK
TRETB9LK, такія спробы проста
TRETB9LK, такія спробы проста патрабуюць працягу!
І дашліце свой паштовы адрас, каб я змог даслаць вам каляндарыкі.