Незвычайны дзяцел

   На пры канцы мінулага году Шэйла Бэмайр (Sheila Bamire), з Cheshire,Англія, нарэшце сфатаграфавала незвычайна афарбаваную самку вялікага дзятла. Я зрабіла гэтае фота жоўта-штаннай самкі вялікага дзятла ў сваім садзе за домам 7 снежня 2009 году. На працягу некалькіх дзён перад гэтым яна штодзень прылятала паласавацца арахісавымі арэхамі на маёй сталоўцы для птушак. Адначасова з ёй былі тут і дзве нармальна афарбаваныя самкі вялікага дзятла. Цікава, што яны ганялі адна адну, але жоўта-штанную самку не заўважалі.” – распавяла Шэйла.

    Сайт Wildlife Extra ужо паведамляў пра падобна афарбаваную птушку, заўважаную 2 гады таму ў Yorkshire (Click here), пасля чаго адбылося жывое абмеркаванне прычыны падобных выпадкаў.
Майк Томс (Mike Toms) з Брытанскага орніталагічнага трасту (British trust for Ornithology), дадаў, што падобную птушку бачылі і ў Cambridgeshire ў 2006. Прадстаўнік BTO назваў гэтыя выпадкі праяўленнем ксантахраізму (xanthochroism).


Птушкі могуць дэманстраваць сваю добрую кандыцыю двума шляхамі: праз адпаведны выгляд жоўтага колеру ў апярэнні (калі ён ёсць там), або праз замену жоўтым колерам іншага (у гэтых выпадках – чырвонага). Такія выпадкі і раней адзначаліся для некалькіх відаў птушак, уключна з іншым відам дзятла ў Паўночнай Амерыцы. Калі такія замены адбываюцца, вельмі часта жоўты колер замяняе менавіта чырвоны.


Каб паглядзець галерэю птушак-альбіносаў і леўцыстаў, клікніце тут: gallery of albino and leucistic animals and birds

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments