У першы тыдзень сакавіка 2010 г. «Офіс за дэмакратычную Беларусь» запрашае паўдзельнічаць у адукацыйным паездцы ў Брусель, прысвечанай ахове навакольнага асяроддзя і барацьбе з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыйны візіт – частка праграмы “Палітыка Еўрасаюзу: дзелімся досведам”, якая мае на мэце:
- наладжванне і пашырэнне сталай камунікацыі паміж экспертамі ЕС ў пытаннях энергетыкі, транспарту, экалогіі, навукі і адукацыі і беларускімі спецыялістамі ў адпаведных галінах;
- азнаямленне з механізмамі функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента.
Кожная адукацыйная паездка прадугледжвае 2-3-дзённы візіт, падчас якога група беларускіх экспертаў будзе сустракацца са спецыялістамі інстытутаў ЕС у той ці іншай вобласці, а таксама лекцыі па функцыянаванні Еўрасаюза.
Усе выдаткі па паездцы: консульскі збор за візы, страхоўку, квіткі і пражыванне - арганізатары паездкі бяруць на сябе.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, парламентароў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі экалогіі.
Па выніках конкурснага адбору да ўдзелу ў паездцы будуць запрошаныя 5 беларускіх спецыялістаў. Конкурс складаецца з двух этапаў: адбор анкет і інтэрв’ю з кандыдатамі. Прыярытэт у часе адбору будзе надавацца наяўнасці досведу працы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя з улікам матывацыі да ўдзелу ў праекце.
Анкету неабходна запоўніць і адаслаць на электронны адрас minsk.brussels@gmail.com
Крайні тэрмін прыёму заявак – 5 лютага 2010 г.
З кандыдатамі, якія будуць абраны для ўдзелу ў інтэрв'ю, звяжацца супрацоўнік праграмы не пазней за 8 лютага.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да Зміцера Дабравольскага, адміністратара праграмы ў Беларусі па тэлефоне ў Мінску: +375 29 857 2000, а таксама па адрасе сеціўнай пошты, прыведзеным вышэй.
З надзеяй на супрацоўніцтва і найлепшымі пажаданнямі!
Арганізацыйны камітэт
Cпамаваць: анкету кандыдата
Праграма адукацыйных візітаў “Палітыка Еўрасаюзу: дзелімся досведам” – супольны праект “Офіса за дэмакратычную Беларусь”(Брусель, Бельгія) і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва), які ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі. Дадатковую інфармацыю глядзіце на нашым сайцеў раздзеле “Нашы праекты”.
Паводле http://by.democraticbelarus.eu/
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ