З-за паляўнічых прыпынілі прадукцыю ядзернай броні

    На адным з найбольш пільна ахоўваемых амерыканскіх прадпрыемстваў у Amarillo (Тэхас) з-за двух паляўнічых на птушак ахова ўзняла трывогу і прыпыніла зборку ядзернай броні. Рашэнне пра прыпыненне працы ў якасці “меры перасцярогі” было зроблена пасля таго, як з самага ранку ахова ўбачыла на дарозе да завода двух людзей у камуфляжы з ружжамі ў руках.

    Як аказалася пасля іх арыштавання, гэта былі … працаўнікі прадпрыемства, якія вырашылі ў свой выходны папаляваць на гусей!
"Звычайнае паляванне скончылася для іх у значна большай і нечаканай для іх кампаніі” – сказаў мясцовы шэрыф Тэм Тэры (Tam Terry).
Падазроныя ў камуфляжы былі хутка знойдзены на бліжэйшым полі, дзе яны ўсталёўвалі манекены гусей.
Аднак пасля затрымання і праяснення сітуацыі, паляўнічым не было прад’яўлена ніякіх абвінавачанняў: абодва мелі адпаведныя паперы на валоданне зброяй і дазвол на паляванне ад уладальніка зямлі.

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments