Зімовыя ўлікі птушак у Гродна 2010 (відэа)

17.01.2010 - 00:07 | Kiolk

 Невялікі матэр'ял тэлеканала "БТ" пра зімовыя ўлікі.

Comments

Менавіта пра гэты дзень я  напісаў - ЗЗ віды за палову дня. Дзякуй, Кіолк!

Паглядзеў пакуль што без гуку: наздымаў Андрэй і чорных драздоў, і пастушка - малайчына! Ну і Віталію Гуменнаму за тое, што змог усё гэта ў навіны перадаць - рэспект!  Ну а пачатак і канец проста прыставілі - зразумела, што гэтага хлопца побач з намі не было.

Сёньня здымала пра акцыю "Птушкі на сталоўцы" абласное БТ, заўтра павінны на ОНТ засвеціцца - глядзіце навіны пасьля абеду.

Так, сёньня ОНТ зьняло сябраў клубу АПБ Крылаты дазор з 35 школы Горадні з іх сталоўкамі-птушкамі і мяне з невялікім каментарам. Абяцалі паказаць у Нашіх новостях на ОНТ у 16.00.

Нарэшце паглядзеў з гукам. Прыўралі, канешне, напачатку. Але далей больш-менш.

Камера звычайна робіць чалавека занадта ўсхваляваным, таму некаторыя словы зьвязваюцца такім чынам, што сам потым здзіўляешся, што мог такое сказаць... У цябе, Фогель, нічога страшнага не прагучала - няма чаго сябе карыць.

А з ОНТ нешта не атрымалася - нічога, кажуць, не паказалі...

Сёньня )ў панядзелак) тэлефанавалі з ОНТ - сказалі пра сталоўкі будзе ў навінах каля 20:10. Тады можа і на сайце спачатку ў іх, а потым у нас з'явіцца.