Цікавага свірстуна давялося нам назіраць ў выходныя на ачышчальных сажалка "Азота", што каля вёскі Беражаны. Ён трымаўся на ўскрайку самай цёплай сажалкі. Пры набліжэнні да яго, пералятаў далей. Пара, якая падымалася ад сажалкі перашкаджала добра яго разгледзець. Дык хто ж гэты зімуючы свіртсун? У нас адразу пачалі з'яўляцца варыянты і адным з іх стаў скальны свірстун (Anthus petrosus), які раней не адзначаўся ў Беларусі.
Сёння мне давялося зноў пабываць на сажалках. Пар зноўку перашкаджаў назіраць, атрымалася толькі некалькі секунд паназіраць за свірстуном. Былі добра заўважныя цёмныя шматлікія стракаціны на грудзях. Але зыходзіць з пустымі рукамі не хацелася, і я запісаў яго голас, калі ён пералятае з месца на месца. Хоць і якасць запіса атрымалася не зусім, але характэрныя рысы можна пачуць. Спадзяюся, гэтага можа хапіць, для таго, каб адказаць Што за свірстун?
А для наведвальнікаў birdwatch.by я зрабіў падборку галасоў свірстуноў для параўнання.
Фотаздымак скальнага свірстуна Уладзіміра Сушчынскага
Галасы свірстуноў з www.xeno-canto.org
Дадатак | Памер |
---|---|
Svirstuni.mp3254.58 КБ | 254.58 КБ |
Дадатак | Памер |
---|---|
Svirstuni.doc254.58 КБ | 254.58 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Doratty - 26.01.2010 - 17:18
Normal 0
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 Общее темное оперение, невыраженная бровь, нечеткие пестрины на нижней части тела и темные ноги указывают на Anthus petrosus. Поздравляю с редкой находкой.
В континентальную Европу редко залетает, за последние лет 5 мне известны залеты в Венгрию, Швейцарию и Болгарию в осеннее - зимнее время.
Kiolk - 26.01.2010 - 17:33
In reply to Normal 0 by Doratty
Здымак свірстуна не наш. У
Здымак свірстуна не наш. У нас ёсць толькі яго голас, таму напэўна пакуль рана казаць пра новы від...
Белахвост - 26.01.2010 - 17:36
Дзе кажыце гэтага петросуса
Дзе кажыце гэтага петросуса можна знайсьці?
:-)
Kiolk - 26.01.2010 - 17:40
In reply to Дзе кажыце гэтага петросуса by Белахвост
7 км ад Гродна..
7 км ад Гродна..
Harrier - 26.01.2010 - 19:08
In reply to 7 км ад Гродна.. by Kiolk
Пакуль ад Леаніда ніякіх
Пакуль ад Леаніда ніякіх здымкаў не атрымаў - можа з-за маіх праблемаў з поштай, таму вызначэньне застаецца пакуль толькі па голасу.
Заўтра плануем выезд з Ох-Фогелем на Беражаны. Калі сьвірстун будзе там, паспрабуем зьняць. На жаль, труба ў мяне зламалася, так бы паспрабаваў яшчэ ў нядзелю праз яе сфатаграфаваць... Не зразумеў, сябры Клуба200 атрымалі СМСкі ці Белахвост пакуль не ў Клубе?
З сёньняшніх цікавостак каля Горадні - другая рэгістрацыя аляпкі гэтай зімой - Мікалай Гулінскі адзначыў адну птушку і зноў зьняў яе на р.Ласасянка каля вдсх Юбілейнае! Праз нейкі час, магчыма, змагу выкласьці яго здымак(кі).
Denis Kitel (госць) - 26.01.2010 - 19:44
In reply to Пакуль ад Леаніда ніякіх by Harrier
Мне доводилось наблюдать
Harrier - 26.01.2010 - 20:31
In reply to Мне доводилось наблюдать by Denis Kitel (госць)
biot, здаецца, гэта не ГОРНЫ,
biot, здаецца, гэта не ГОРНЫ, а скальны - петрозус. Але ўсё роўна за асноўныя рысы дзякуй. Заўтра паглядзім, - калі атрымаецца.
Harrier - 26.01.2010 - 22:12
In reply to biot, здаецца, гэта не ГОРНЫ, by Harrier
Kiolk, здаецца спасылка
Kiolk, здаецца спасылка здымка не на сайт, а на аўтара і прыводзіць людзей у зман. Можа лепш паставіць непасрэдна на сайт?