Пабачыў свет чарговы падвойны нумар "Кабца" (Інфармацыйны бюлетэнь Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ). Так сталася, што з выхаду мінулага нумара мінуў амаль год, таму на 12 старонках бюлетэня знайшлі сваё адлюстраванне важныя падзеі з жыцця адзялення за апошні год.
Чытайце ў гэтым нумары:
Праводзiм канiкулы карысна (Тацяна Смыкоўская)
Ужо каторы раз Тураў прымаў гасцей з розных куткоў нашай краiны. На гэты раз студэнцкi летнiк размясцiўся ў доме, якi набыла АПБ. У будучынi плануецца стварыць там экацэнтр. А паукль гэта вясковая хата на беразе ракi на вулiцы з “прэстыжнай” назвай Савецкая. Вельмi прыгожа i маляўнiча тут.
5 год у дазоры (Марыя Панотчык)
Большасць людзей у наш імклівы век не мае магчымасці праводзіць вольны час у лесе, на беразе возера альбо на лузе. Але гэта не адносіцца да нас. Чаму? А таму, што мне і маім юным сябрам пашанцавала нарадзіцца і жыць у цудоўным куточку Белавежскай пушчы, дзе размешчана наша малая Радзіма – веска Новы Двор з заўсёды маладой назвай і багатай на падзеі гісторыяй.
Dreams come true (Денис Табунов)
Уже осень, но птицы не улетают. Они знают, что сейчас им будут особенно рады. Только в один день в году самый обычный воробей может встать в один ряд с большим подорликом. Я думаю, вы уже поняли, что речь пойдёт о бёрдрейсе.
На проводах ЛЭП - кобчики! (Георгий Гулевский)
Дорога пошла вверх и машина натужно загудела, меся колёсами жидкую, от утреннего ливня, дорогу. Соревнования по спортивной орнитологии продолжались. Большая лужа на дороге чуть не остановила нашу команду на полпути. Мы вышли из машины и решили пройтись по краю сжатого клеверного поля.
Вашыя заўвагі, пажаданні і артыкулы для будучага нумара "Кабца" дасылайце на tyteishi@gmail.com
З найлепшымі пажаданнямі...
Яўген Сліж
Дадатак | Памер |
---|---|
Kabec_13-14.pdf958.46 КБ | 958.46 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.02.2010 - 23:59
Сёньня раздрукавалі і
Сёньня раздрукавалі і адксерылі разам з праграмай канферэнцыі. Сябры АПБ з Гарадзеншчыны атрымаюць у бліжэйшыя дні, бо заўтра атрымаецца гэта ўсё пазгібаць, паскладваць, паўкладаць у каперты і наляпіць маркі. Ага, яшчэ забыўся пра раздрукоўку і налепку адрасоў. Карацей, заўтра адашлем... Яшчэ ў якасьці дадатку сем'і з дзеткамі і Крылатыя дазоры атрымаюць Дадатак з Коміксам пра Сымона-жураўля. Вось.
Здаецца, кнопка Спампаваць неактыўная?
Kiolk - 09.02.2010 - 00:08
In reply to Сёньня раздрукавалі і by Harrier
Гэта вам
Гэта вам здаецца...))
Невялічкі каментар, якасць большасці здымкаў нізкая, гэта звязамі са сцісканнем ў фармат ПДФ, каб паменьшыць вагу файла.
Harrier - 09.02.2010 - 21:14
In reply to Гэта вам by Kiolk
Дзякую Кіолку і Raven`y за
Дзякую Кіолку і Raven`y за дапамогу - сёньня адпаведна запакаваныя Кабцы з дадаткамі і праграмамі канферэнцыі былі дасланыя ўсім дарослым сябрам з Гарадзеншчыны.
АВ (госць) - 09.02.2010 - 22:13
In reply to Дзякую Кіолку і Raven`y за by Harrier
а чаму дзіцячую працу не
Harrier - 09.02.2010 - 22:19
In reply to а чаму дзіцячую працу не by АВ (госць)
Выкарыстоўвалі, але толькі
Выкарыстоўвалі, але толькі свайго дзеткі. Спачатку хацеў за працу пяць тысяч, але потым пагадзіўся дапамагчы бясплатна...