Віншуем з маленькім бёдуотчарам!

Шчыра віншуем вялікую і дружную сям’ю Івановых з нараджэннем чацьвёртага сына - Ільлі !

Хлопчык нарадзіўся 25 красавіка.

Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькі - Аляксандра – у адносінах да роднай выганашчанскай прыроды, і, ў асаблівасці, да мясцовых птушак, верым, што сынок паследуе за бацькай у справе захавання і вывучэння роднай прыроды і яе найбольш цікавых прадстаўнікоў - птушак!

Жадаем нованароджанаму і яго шчаслівым бацькам толькі прыемных клопатаў пад час росту і выхавання малога. Каб буслы – ці ўсё ж мясцовыя барадатыя кугакаўкі? – не абміналі іх з новымі прыемнымі сюрпрызамі ў дзюбах.

 

Сябры і калегі