Праглядаць здымкі ў Галерэі стала зручней

З сённяшняга дня праглядаць здымкі ў Галерэі нашага сайту стала нашмат зручней. Зверху, пад назвай здымка і нікам размясціўшай яго асобы, з’явіліся новыя кнопкі-надпісы (гл. малюнак): папярэдняя і наступная. Пры іх выкарыстанні можна гартаць фатаграфіі па адной наперад ці назад.

На жаль, магчымасць такога зручнага прагляду пакуль адсутнічае для раздзелу Найлепшыя фотаздымкі. Але, спадзяемся, і там хутка будзе даданая.
 

Дзякуем нашым Адмінам за доўгачаканую магчымасць зручнага прагляду добрых здымкаў як птушак, так і людзей, якія за гэтымі птушкамі назіраюць.