“Стары” сайт АПБ пераведзены на новыя рэйкі

На стары адрас www.ptushki.org амаль пасля двухгадовай працы ў спрошчаным рэжыме пасля атак хакераў вярнуўся афіцыйны сайт АПБ.
Ён амаль цалкам абноўлены. Аднак, на жаль, праглядзець большасць старонак пакуль не атрымалася.
На вечар 24.02 не працавалі наступныя раздзелы: Аб АПБ, Як дапамагчы, ў раздзеле Што мы робім не працаваў ніводны падраздзел, не змог я зайсці і на Інфа-цэнтр, Форум.

Галоўнай навіной з самага верху чамусьці застаецца магчымасць сачыць за навінамі з дапамогай Твіттэру.

На жаль, пакуль не пачутыя нашы прапановы і заўвагі, якія запрошваліся і былі выказаныя распрацоўшчыкам.
Магчыма, ў бліжэйшай будучыні адбудуцца змены да лепшага і мы зможам напоўніцу карыстацца абодвума сайтамі АПБ: www.birdwatch.by , які прысвечаны назіранням і фотаздымкам птушак, і афіцыйным www.ptushki.org , які больш распавядае пра справы АПБ і магчымасць далучыцца да іх.

На здымку – скрыншот новага выгляду сайту птушкі.орг
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Comments

падарожнік (госць) - 26.02.2010 - 20:08

Сайт нібы-та новы, а працуе па-старому, па тыдні без навін, і не ўсе раздзелы... На старым прынамсі форум неяк дыхаў, а тут... Пакуль цяжка сказаць нарадзіўся новы ці канчаткова згубіўся стары... Для мне асабіста дызайн старога быў лепшы.

Действительно, опять ничего не работает. Собирался дать ссылку одному заинтересованному человеку, а там и читать нечего. Ответственные, ну сделайте пожалуйста сайт, наконец!

Няпраўда, можна праслухаць-праглядзець прэзентацыі птушак розных месцаў. Толькі вось пасьля першага разу гэтая выдатная фішка, здаецца, больш не прыцягвае...

Kiolk, што за намёкі? Яны ціпа толькі ого зрабілі, а яшчэ засталося огогого? Гэта вельмі песіместычны погляд і мне падобны на "ніколі". Спадзяюся, што яшчэ вясною (гэтага году) большасць раздзелаў запрацуе.

 Пороста я не дапісаў да апошняга каменту,

Трэба зрабіць шмат, таму не варта так адразу крытыкаваць...

Аставецкая АЭС не адразу будавалася...))

Да, само собой разумеется, что всё сразу не сделаешь, но просто факт опять не до конца родившегося нового сайта навевает уныние. Хотелось бы, чтобы хоть в разделе об АПБ полноценный материал появился скоро.

Kiolk, зноў намёк на недзеяздольнасьць? Астравецкая АЭС можа быць ніколі не збудаваная. Сёньня "масквічы" грошы-крэдыт не даюць, "заўтра" рэжым палітычны зьменіцца і без АЭС пражывем. Таму, напэўна, лепш параўноўваць з нечым дабудаваным і цікавым. Лядовым палацам, напрыклад.

Да..... Сайт "новый" кооментировать не буду...... Пука, кстати, видел на днях - всем передавал привет! Говорит, потерял пароль на сайт наш..... Админы, поможете?