Дзякуючы падтрымцы нашых швэдзкіх калег, рэгіянальныя і студэнцкія групы АПБ цяпер могуць рэалізаваць некаторыя са сваіх ідэй. Вызначаныя тры тэрміны прыняцця заявак на міні-пректы, якія будуць накіраваныя на вывучэнне і/або ахову птушак і развіццё і ўзмацненне рэгіянальных структур АПБ:
5 сакавіка,
15 сакавіка
і 1 красавіка 2010 году.
Праект можа пачынацца нават прыкладна праз 2 тыдні пасля аднаго з трох вышэйпазначаных тэрмінаў, на адзін з якіх ён быў пададзены.
Рэалізацыя праекту павінна скончыцца да 1 лютага 2011 г.
Студэнцкай групай АПБ сёлета будзе лічыцца група сябраў АПБ, якая складаецца з не менш пяці студэнтаў і/або магістрантаў, не менш 1/5 у якой складаюць юначкі, і чальцы якой навучаюцца ў адной або розных вышэйшых навучальных установах у адным горадзе.
Адказы на ўсе пытанні, канкрэтную форму заяўкі, асноўныя крытэры, якім павінна адпавядаць заяўка і паводле якіх яна будзе ацэньвацца, можна атрымаць у Дзьмітрыя Вінчэўскага праз электронную пошту Harrier@tut.by
Поспехаў на карысць птушак і людзей!
Здымак з мінулагодняга Сусветнага бёдуотчу Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ