Як і ў мінулым годзе, сёлета мы будзем не толькі назіраць за прылётам нашых птушак, але і ўсе разам запаўняць табліцу прылётаў. Табліца размешчана тут: http://birdwatch.by/node/1303
У табліцы дзякуючы Вашым каментарам пад ёй і/або дадзеным з раздзелу Нашы назіранні будуць адлюстроўвацца тэрміны прылёту розных відаў для розных рэгіёнаў Беларусі. Калі ласка, для гэтага, акрамя назвы віду і даты, пішыце горад-раён (дзе адбылося назіранне) і хаця б ініцыялы назіральніка.
Віды, рэгістрацыя прылёта якіх магчымая, пададзены ў табліцы не ўсе. Але па меры неабходнасці іх можна будзе дадаваць у спіс.
Вашыя заўвагі да зместу табліцы і яе выгляду вітаюцца.
Дзякуем за супольную працу!
На здымку Жоржа Гулеўскага шэрыя жураўлі вяртаюцца на Радзіму.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 01.03.2010 - 13:42
а куда трэба писаць? Гарады
Harrier - 01.03.2010 - 13:49
In reply to а куда трэба писаць? Гарады by АВ (госць)
Пісаць можна або ў
Пісаць можна або ў каментрарах пад табліцай, або - найлепш - як асобнае Назіранне ў Назіраннях. Вобласці-рэгіёны пад назвай абласных гарадоў размешчаны ў імаверным парадку пралёту-з'яўлення большасці птушак-мігрантаў.
Нам уяўляецца, што будзе, напрыклад, так:
Палявы жаўрук:
Брэст 02-03; Гродна 03-03; Гомель 03-03; Мінск 05-03; Віцебск 06-03; Магілёў 07-03. А як насамрэч - паглядзім.
Да рэчы, здаецца рэгіянальныя мадэратары -якія могуць самастойна зьмяшчаць Навіны - могуць дадаваць дадзеныя і ў табліцу.
Паходнік - 01.03.2010 - 13:57
Віншую ўсіх з прыходам вясны