Знайшліся грошы, каб выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

    Праграма брытанскага ўрада Defra's Darwin Initiative выдзяляе £282 000 на бліжэйшыя тры гады для заснавання праграмы па размнажэнню мадагаскарскага нырка (Aythya innotata). З 2004 году від лічылі зніклым, пакуль праз два гады не былa адзначаная маленькая папуляцыя гэтых качак на адным з горных азёр у цэнтры Мадагаскару.

    Акрамя падтрымкі праграмы па развядзенню качак у няволі і іх наступнай рэінтрадукцыі, грошы пойдуць на трэнінгі мясцовых актывістаў па ахове прыроды, падрыхтоўку плану па ўзнаўленню віду і пошуку азёр, на якіх яшчэ магчымая выпуск ныркоў. Дадаткова шукаюцца рэсурсы на стварэнне сапраўднага Цэнтру па развядзенню гэтых самых рэдкіх на Зямлі качак.
       У мінулым годзе адмысловая экспедыцыя пацвердзіла, што з 20 пазасталых мадагаскарскіх ныркоў - толькі 6 самкі. Да таго ж навукоўцы не змаглі ўбачыць ніводнае качаня, якое выжыла б з мінулага году. Каб выратаваць унікальны від, тэрмінова даў грошы Mitsubishi Corporation Fund for Europe & Africa  і была створана каманда з прадстаўнікоў некалькіх арганізацый: Durrell Wildlife Conservation Trust, Wildfowl & Wetlands Trust (WWT), The Peregrine Fund, (навукоўцы якога “пераадкрылі” існаванне качак) і ўраду Мадагаскару. 
Дзякуючы тэрміновым і асцярожным дзеянням, у лістападзе мінулага году атрымалася забраць у інкубатар 3 кладкі ныркоў і вывесці там 23 качаняткі.
       Прадстаўнік фонду Дарэла д-р Глын Янг (Dr Glyn Young), сказаў: "Гэтая драматычная місія была першым жыццёва неабходным крокам. Аднак цяпер мы павінны заснаваць сапраўдную праграму па развядзенні гэтых качак і вызначыць месцы, дзе іх можна будзе выпускаць ужо ў бліжэйшай будучыні. Грошы з праграмы “Дарвінаўскай ініцыятывы” дазволяць нам ажыццявіць гэтыя планы.” 
 

Здымак качанят мадагаскарскага нырка ў інкубатары з  www.wwt.org.uk
Паводле www.extrawildlife.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

Крызіс знікненняў паглыбляецца


 

Comments

АВ (госць) - 05.03.2010 - 22:59

сітуацыя дрэнная, як калісьці з маўрыкійскай пустальгой. Вось куды трэба кіраваць Заходнія фонды, а мы тутака прыбядняемся, што ў нас грошай толькі на асушэнне балот дадастаткова, а вось на заболчванне няма!- (але адкрываем паляванне на зубра, мядзведзя і рысь, не выносячы іх з Чырвонай кнігі), да і на захаванне жаўрукоў на Захадзе выдаецца больш грошай штогод, чым на такія віды...

А пра гэта ў нас быў артыкул: Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна

І Людвік Томялойць - выдатны польскі орнітолаг летувіска-беларускага паходжаньня пра гэта выдатна сказаў:

 Ацэньваючы ступень пагрозы, насуперак частаму эмацыянальнаму настрою (лакальнаму патрыятызму), першае месца мы павінны прызнаць глабальна пагражаемым відам, а ўжо потым – пагражаемым ў маштабе кантыненту або краіны

(Tomialojc` & Glowacinski, 2006)