Дзіўны выпадак, які адбыўся каля дарогі ў графстве Сомерсет (Вялікабрытанія), калі 75 шпакоў раптоўна разбіліся аб зямлю, дагэтуль не можа быць да канца растлумачаны. Адбылося гэта ў мінулую нядзелю, 7 сакавіка, каля ўвахода ў адзін з дамоў у мястэчку Coxley.
Адзін з прадстаўнікоў RSPCA - арганізацыі, якая займаецца рэабілітацыяй трапіўшых у бяду дзікіх жывёл, Элісан Спэйркс (Alison Sparkes), якога на агляд выпадку выклікала мясцовая паліцыя, сказаў: "Гэта незвычайны выпадак, я ніколі не бачыў чаго-небудзь падобнага.”
Пасля праверкі аказалася, што птушкі не былі атручаны або хворыя да таго, як разбіліся аб зямлю.
Сведкі выпадку сцвярджаюць, што яны пачулі свісцячы гук і пасля яго птушкі літаральна ўрэзаліся ў ходнік. Цікава, што ўсе ахвяры ляжалі на невялікім участку, прыкладна 3,5 м у дыяметры.
Паводле Спэйркса, ўсе птушкі былі ў добрай кандыцыі да таго, як атрымалі смяротныя пашкоджанні ад удару аб зямлю.
"Адзінае разумнае вытлумачэнне таго, што здарылася – шпакі чамусьці не разлічылі прастору для ўцёкаў ад нейкага драпежніка – напэўна, шуляка-карагольчыка.”
Большасць птушак загінула імгненна – ў іх паломаныя крылы, дзюбы, ногі, шмат унутраных пашкоджанняў. Яшчэ пяць птушак перажылі выпадак, але з-за шматлікіх атрыманых пашкоджанняў іх вырашылі "усыпіць".
Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ