Праект па падрыхтоўцы маладых лідэраў

    Малапольскае Адукацыйнае Таварыства (Новы Сонч, Польшча) праз Гомельскі Дэмакратычны Форум запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.
Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.

    У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.
    Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.
 

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку
http://nastaunik.info/files/f/635_anketa.doc
і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com 
 

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.
 

Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут.
http://nastaunik.info/files/f/634_PolishAid.doc 
 

Паводле рассылкі belngo.info