Рыхтуюцца да выдання плакаты пра птушак ТВП "Балота Ельня", ТВП "Налібоцкая пушча", ТВП"Сэрвач" у рамках праекта па стварэнню і развіццю сеткі захавальнікаў гэтых тэрыторый. У плакатах будзе інфармацыя пра найбольш характэрныя і цікавыя віды птушак кожнай тэрыторыі з фотаздымкамі. Для тых відаў, якасныя фотаздымкі якіх у Беларусі адсутнічаюць, будзем ПРАСІЦЬ ІХ У замежных фатографаў.
Магчыма ў некага з Вас ёсць здымкі відаў птушак, пералічаных ніжэй, якія Вы гатовы прадаставіць для публікацыі на плакатах, якія будуць распаўсюджаны ў рэгіёнах сярод людзей і ў навучальных установах.
Аўтарства здымкаў будзе захована, але выплата ганарара непрадугледжана.
Вялікі кулён
Вялікі Савук
Сіні сіваграк
Чапля-бугай
Звычайны пагоніч
Кантактная асоба – Вольга Лукшыц 8-029-384-61-22 olgalukshyts@gmail.com
Калі ласка, пазначайце ў лістах прозвішча і імя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 01.04.2010 - 01:00
А што ж так кепска - без
А што ж так кепска - без ганарараў? Можа трэба было закласьці ганарары ў каштарыс праекту? 5 відаў х 1 здымак х 10-15 даляраў за здымак = 50-75 даляраў.
olha lukshyts (госць) - 02.04.2010 - 22:48
In reply to А што ж так кепска - без by Harrier
На самай справе кошт добрага
Harrier - 02.04.2010 - 23:06
In reply to На самай справе кошт добрага by olha lukshyts (госць)
Olha , дзіўная заўвага. Можа
Olha , дзіўная заўвага. Можа добры здымак і больш каштуе, але вы не прапануеце нічога.
Не зразумеў наконт рознага падыходу: для камерцыйнага трэба плаціць, а для адукацыйнага трэба браць бясплатна? А, напрыклад, кіроўцы на адукацыйныя мерапрыемствы бясплатна возяць? Ці тыпаграфія не выстаўляе аднолькавыя рахункі за друк таго і другога?
Мэты розныя, але праца ўкладваецца такая ж (як не большая).