Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль” (Застаўся тыдзень)

Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”. 

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

“Твой стыль” – найлепшае інтэрвію з цікавай асобай;

“Маё Пакаленьне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі;

“Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў спабору.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

-лепшы матэрыял, прысьвечаны асьвятленьню экалагічнай тэматыкі;

-лепшы матэрыял, прысьвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

 

 

 

 

 

 

Да разгляду ў межах спабора прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у спаборы паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Апошні тэрмін - да 12 траўня.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 22 траўня ў Гародні ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.

 Анкета-заяўка

на ўдзел у спаборы для маладых журналістаў “Твой стыль”:

- Імя і прозьвішча ўдзельніка

- Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):

-Узрост удзельніка:

- Кароткае апісаньне журналісцкага досьведу (калі ёсьць):

- Назвы заяўленых матэрыялаў з пазначэньнем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:

 -СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі зьмешчаны дасланыя на спабор матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма.

-Кароткае апісаньне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі спабора фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.

Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”