Нашы наведвальнікі першы раз выбралі лепшы здымак

На працягу апошніх двух тыдняў, калі на нашым сайце стала працаваць Галерэя і пачалося галасаванне за лепшыя фоты (ці, лепш сказаць, ацэнка па 10-ці бальнай шкале), 7 аўтараў размясцілі 21 здымак птушак. Найбольшы сярэдні бал набрала сапраўды выдатнае фота вусатай сініцы, зробленае мінулай восенню гарадзенскім фотамайстрам Дзьмітрыем Якубовічам.

Віншуем першага пераможцу!   Ў першую дзесятку, акрамя іншых здымкаў пераможцы, трапілі здымкі яшчэ двух аўтараў: Ані і Андрэя Храмогіных, зробленыя за межамі Беларусі. Акрамя здымкаў птушак, у нашай галерэі таксама можна размяшчаць здымкі людзей, зробленыя ў сытуацыях, звязаных з назіраннямі або вывучэннем птушак. Тут пакуль толькі 4 здымкі, прадстаўленыя 2 аўтарамі. Афіцыйнае галасаванне за іх не прадугледжваецца, але калі яно патрэбнае, можна абмеркаваць гэта пад любым з гэтых здымкаў і пачаць падводзіць вынікі (за два тыдні, за месяц?) у двух катэгорыях: “Птушкі” і “Людзі”   Чакаем Вашыя здымкі, галасы і прапановы.