Аўстралійскія бёдуотчары і нават звычайныя людзі могуць дапамагчы сачыць за перамяшчэннямі казуараў, дасылаючы дадзеныя пра свае сустрэчы з птушкамі з дапамогай мабільных тэлефонаў.
Новы праект быў распачаты University of Queensland, Queensland Parks and Wildlife, і Australian Geographic and Rainforest Rescue адкрыццём новага ўэб-сайту (new website), праз які плануецца заахвоціць людзей назіраць за лакальнымі папуляцыямі паўднёвага казуара (Casusarius casuarius).
Любы карыстальнік можа занесці дэталі свайго назірання самастойна на сайт або калі ёсць тэлефон з вызначэннем дакладнага месцазнаходжання, можна зрабіць гэта з выкарыстаннем Google Maps праз мабільную сувязь.
Кіраўнік праекту, д-р Хэміш Кэмпбэл (Dr Hamish Campbell) з універсітэту Квінслэнда, сказаў: “У апошнія гады з-за вялікіх зменаў у месцах пражывання казуараў, якія адбыліся “дзякуючы” дзейнасці чалавека, рэзка павялічылася іх смяротнасць. Дадзеныя, якія будуць атрыманы ад мясцовага насельніцтва дазволяць стварыць вялікую базу дадзеных па месцах, дзе сустракаюцца птушкі – асабліва ў забудаваных раёнах. Такая інфармацыя дапаможа ў выпрацоўцы стратэгіі аховы казуараў і дазволіць вызначыць тэрыторыі, якія пакуль не маюць ахоўнага статусу, але патрабуюць яго.”
Урачыстае адкрыццё уэб-сайту супала з пачаткам сачэння за 10 казуарамі з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў. Гэтыя птушкі былі злапаныя на мяжы першабытнага лесу і змененага праз чалавека асяроддзя. Іх перамяшчэнні таксама можна будзе рэгулярна глядзець на ўэб-сайце.
Вельмі мала вядома і пра іншыя бакі жыцця паўднёвых казуараў. Д-р Кэмпбэл спадзяецца, што праект дапаможа больш даведацца пра экалагічныя патрабаванні і асаблівасці віду і пра яго паводзіны.
Здымак з www.australianwildlife.org
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Аўстралійскую мегафауну знішчылі першабытныя людзі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ