У некропалях даліны Ніла ў Егіпце былі знойдзены дзесяткі мільёнаў мумій розных дзікіх і свойскіх жывёл. Сярод іх ёсць і шэраг відаў дзікіх птушак, галоўным чынам драпежных і ібісаў, прысвечаных як ахвяры старажытнаегіпецкім багам Горусу, Ра, Тоту. Такая колькасць забітых птушак паставіла пытанне пра іх паходжанне: ці іх спецыяльна разводзілі для ахвяраванняў, ці забівалі ў прыродзе?
Каманда французскіх навукоўцаў з CNRS, Université Claude Bernard Lyon і C2RMF have зрабіла геахімічныя аналізы мумій, якія захоўваюцца ў Ліонскім Musée des Confluences.
Прыкладна на працягу 3 тысяч гадоў з часоў Старажытнага царства (3 тысячы гадоў да н.э.) да часоў Егіпту ў складзе Рымскай імперыі (1-3 стагоддзі н.э.) егіпцяне стваралі мільёны мумій. Паходжанне жывёл для іх і як іх здабывалі заставалася невядомым. Некаторыя віды, такія як каты, хутчэй за ўсё найлягчэйчэй было разводзіць і потым забіваць.
Каб вызначыць разводзілі для гэтых мэтаў мільёны забітых дзікіх птушак, ці здабывалі пад час паляванняў, невялікія фрагменты пер’я і скуры былі ўзятыя ад мумій 20 ібісаў і драпежных птушак, якія захоўваюцца ў калекцыі Musée des Confluences, Ліон (Францыя). Калі птушкі разводзіліся, іх дыета павінна быць параўнальна гамагеннай, з ежы лакальнага паходжання, і, адпаведна, іх парэшткі будуць мець аднолькавы ізатапічны склад.
Каб праверыць гэта, навукоўцы праверылі ізатопны склад кісларода, вуглерода, азота, серы і стронцыя і параўновывалі атрыманыя лічбы з муміямі людзей таго ж узросту. Аказалася, што склад ізатопаў быў вельмі далёкі ад аднастайнага і паказаў, што птушкі былі мігрыруючымі праз даліну Ніла і спецыяльна здабываліся для рэлігійных рытуалаў.
Атрыманыя вынікі паказалі, што старажытныя егіпцяне аказвалі доўгачасовы, вялікі і негатыўны ўплыў на тагачасную фауну краіны.
Крыніца: Marie Linglin et al, Isotopic systematics point to wild origin of mummified birds in Ancient Egypt, Scientific Reports (2020). DOI: 10.1038/s41598-020-72326-7
На здымку: Даследчыкі бяруць біялагічны матэрыял з муміі касматаногага канюха (Buteo lagopus) (Romain Amiot/LGL-TPE/CNRS)
Паводле www.phys.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Вяртанне грывастага ібіса ў Еўропу праз 400 гадоў адсутнасці - контраверсійны праект працягваецца
Генетычныя доказы сведчаць: моа адназначна вынішчылі людзі
Невядомы для навукі від соваў некалі знік з-за людзей
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ