Усе папярэднія даследаванні сведчылі пра тое, што плямістыя кугакаўкі (Strix occidentalis) знікаюць там, дзе адбыліся лясныя пажары. Аднак апошняя публікацыя на гэтую тэму прыходзіць да іншых высноваў. Даследчыкі з John Muir Project, Pennsylvania State University і Wild Nature Institute (ЗША) знайшлі, што папярэднікі не выкарыстоўвалі важныя факты, прычым рабілі даследаванні метадалагічна недастаткова поўна.
Справа ў тым, што асобна не ўлічваліся дадзеныя па расчыстцы лясоў пасля пажараў. "Аказалася, што змяншэнне папуляцый плямістых кугакавак, якое адзначаецца часам пасля лясных пажараў, насамрэч адбываецца з-за деструктыўных практык па расчыстцы леса, а не з-за саміх пажараў як такіх” – сказаў Dr. Chad Hanson, эколаг з John Muir Project.
Найбольш цікава, што пасля вялікіх па плошчы пажараў рознай інтэніўнасці без наступнай расчысткі леса плямістыя кугакаўкі выйграюць, а не змяншаюць сваю колькасць, хаця дагэтуль і Лясная служба ЗША, і Служба рыбы і прыроды ЗША лічылі інакш.
"Федэральныя і грамадзкія агенствы, якія займаюцца кіраваннем і выкарыстанем лясоў рабілі супрацьлеглыя рэчаіснасці высновы наконт уздзеяння пажараў на колькасць віда," падкрэсліў Dr. Derek Lee, прафесар у Pennsylvania State University. "Гэта прывяло да таго, што лясныя пажары памылкова лічыліся пагрозай для кугакавак, тады як насамрэч ігнаравалася сапраўдная пагроза – высечкі лясоў пасля іх”.
Лясныя пажары часта прыводзяць да большай мазаічнасці лясоў. Нават самыя значныя з іх звычайна прыводзяць да таго, што старыя спелыя дрэвы пасля пажараў выжываюць і з часам зелянеюць наноў, а там, дзе расліннасць выгарае цалкам, утвараюцца большыя ці меншыя паляны, якія робяць біятопы вельмі мазаічнымі. А мазаічнасць як раз найбольш пасуе для палявання соваў і даступнасці ім рознай здабычы.
Аднак расчыстка лесу пасля пажараў знішчае мазаічнасць і значна змяншае магчымасці паспяховага гнездавання для кугакавак. Аналагічныя дадзеныя пра ўзаемасувязі пажараў і шчыльнасці барадатых кугакавак (Strix nebulosa) пасля іх была атрыманыя ў Каліфорніі.
Крыніца: Hanson CT, Lee DE, Bond ML. Disentangling Post-Fire Logging and High-Severity Fire Effects for Spotted Owls. Birds 2021:147–157. doi.org/10.3390/birds2020011
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.thenarwhal.ca
На гэтую тэму:
Вялікія лясныя пажары не перашкаджаюць барадатым кугакаўкам?
Драпежныя птушкі могуць пераносіць агонь, каб ім выпалохваць сабе здабычу!
Простыя складаныя ўзаемасувязі: совы і палёўкі
Інбрыдынг пагражае амерыканскім совам паступовым знікненнем
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ